Кіно33

У Беларусі здымаюць свой серыял пра пацаноў

На «Беларусьфільме» распачалі працу над новым серыялам, дзеянне якога разгорнецца ў пачатку 1990-х. Рэжысёр Кірыл Халецкі, які раней зняў карціны «Класная», «Культурны код» і «Кіношнікі».

Падзеі развіваюцца на пачатку 1990‑х і канцэнтруюцца на падлетках і іх сталенні. Па жанры гэта трылер з элементамі дэтэктыва, піша sb.by.

Дэталі сюжэту пакуль трымаюцца ў сакрэце. Аднак вядома, што ў цэнтры — гісторыя двух хлопцаў, якія знаходзяць нешта незвычайнае. Менавіта гэта знаходка запускае ланцуг падзей і прыгод.

Пры гэтым у карціне знойдзецца месца і дарослым героям — людзям, якія «знаходзяцца ў прастрацыі і не разумеюць, як жыць далей».

Праект будзе шматсерыйным: запланавана чатыры серыі па 44 хвіліны. Пазней матэрыял перамантуюць у паўнаметражны фільм.

Кастынг працягнецца да канца красавіка.

Па словах рэжысёра, перш за ўсё шукаюць галоўных герояў — падлеткаў каля 12 гадоў. Далей будуць падбіраць дарослых актораў 30—35 гадоў і старэй.

Здымкі стартуюць у жніўні і працягнуцца да кастрычніка. А прэм’ера чакаецца не раней за восень 2027 года.

Каментары3

  • ?
    09.04.2026
    Пра віцю і діму?
  • Цім
    09.04.2026
    Можна зрабіць сапраўды цікавы фільм. Але цэнзары АП РБ/КДБ РБ не дазволяць зняць сумленную гісторыю.
  • Ацечаствены зомбi-трылер
    09.04.2026
    Два хлопца сначала вступают в БПСМ, потом БРСМ, а дальше несложно угадать в кого они превращаются.

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць