Каханне і сэкс7070

Перавагі і заганы мастурбацыі

Са статыстычнага гледзішча хлопцы мастурбуюць больш за дзяўчат, але дарослыя мужчыны — менш за жанчын. Так што рахунак з цягам часу ўраўнаважваецца.

Мастурбацыя — полавы акт, які дазваляе прыйсці да вывальнення пры дапамозе самага блізкага чалавека — нас саміх. Са статыстычнага гледзішча хлопцы мастурбуюць больш за дзяўчат, але дарослыя мужчыны — менш за жанчын. Так што рахунак з цягам часу ўраўнаважваецца.

З іншага боку, мужчыны больш пакутуюць ад пачуцця віны, а жанчыны жывуць у большай лагодзе і згодзе з уласным целам і яго патрэбамі.

Пералічым усе магчымыя перавагі і заганы мастурбацыі.

1. Калі б не мастурбацыя, дык людзі атрымлівалі меней асалодаў:

— мужчыны, якія не змаглі здабыць жаночую прыхільнасць, былі б больш схільныя да гвалту,

— прастытуцыя стала б больш распаўюджанай,

— венерычных захворванняў было б больш.

2. Мастурбацыя прывучвае чалавека прыслухоўвацца да свайго цела і шанаваць яго, вывучаць сябе.

3. Мастурбацыя — цудоўны сродак для зняцця стрэсаў, засмучанасці, прыгнечанасці і знерваванасці. Дарэчы, мастурбацыя часам палягчае размаітыя болі — зубныя, галаўныя, спінныя, месячныя і да т. п.

4. Мастурбацыя спрыяе мужчынскай урадлівасці. Яна — пры разумнай рэгулярнасці — падтрымлівае мужчынскі механізм у здаровым стане ў часе, калі мужчына далёка ад сваёй каханай.
Пры мастурбацыі арганізм мужчыны вызваляецца ад менш жыццяздольных насенінак, якія састарыліся ў насенных каналах, чакаючы сваёй чаргі.

5. Мастурбацыя навучае жанчын пра іх уласныя пачуцці і рэакцыі на пешчы.

Спрактыкаваная, жанчыны надалей можа настаўляць свайго партнёра, як спраўней яе задаволіць і давесці да аргазму.

6. Мастурбацыя спрыяе захаванню жаданняў у дачыненні да сэксуальнага партнёра ў перыяд, калі той не хоча або не ў стане бавіцца сэксам.

Заганы мастурбацыі.

1. Пераважна ў мужчын існуе небяспека празмернага прызвычайвання да мастурбацыі.
У занадта звыклых да ананізму мужчын зніжаецца псіхалагічная матывацыя шлюбу. Таксама, часам, падчас заняццем сапраўдным сэксам такія мужчыны не здатныя дасягнуць аргазму. Чаму? Цяпер яны маюць патрэбу ў акрэсленым, асабістым рытме сваёй рукі, у адмысловым ціску уласнай далоні. Або, каб дасягнуць вывальнення, мужчыне патрабуюцца дадатковыя сэксуальныя ўзбуджальнікі ў выглядзе сэксуальных фантазіяў або эратычных стужак.

2. Зацыкленасць некаторых падлеткаў на мастурбацыі забірае шмат часу за кошт іншых важных сямейных і навучальных справаў.

Каментары70

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»23

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку28

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома8

Беларускаму актывісту, які жыве ва Украіне, забаранілі ўезд у Польшчу на 10 гадоў27

Сузаснавальнік бюро Zrobim architects, які жыве ў ЗША, прадае сваю долю ў бізнэсе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»23

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць