Спорт

Футбаліст Эшлі Янг завяршае кар'еру ў 40 гадоў

Яго футбольны стаж налічвае 23 гады.

Фота: Alex Dodd — CameraSport via Getty Images

Абаронца Эшлі Янг завяршае кар'еру ў 40 гадоў.

«Ад Сэфтан-роўд (тут і далей стадыёны, на якіх ён гуляў — НН) да Вікарыдж-роўд, ад Віла-парка да Уэмблі, ад Олд-Трафард да Сан-Сіра, назад на Віла-парк, на Гудысан-парк і, нарэшце, на Портман-роўд. Гэта было неверагоднае падарожжа, пра якое ў дзяцінстве я толькі марыў! Але ў гэтай мары павінен быць канец, і субота можа стаць апошнім матчам у маёй прафесійнай кар’еры».

Эшлі Янг (нарадзіўся 9 ліпеня 1985 года) гуляў за «Уотфард», «Астан Вілу», «Манчэстэр Юнайтэд», «Інтэр», «Эвертан». Зараз выступае за «Іпсвіч» з другога дывізіёна Англіі. За зборную Англіі згуляў 39 матчаў.

У суботу «Іпсвіч» на сваім стадыёне «Портман Роўд» правядзе апошнюю гульню чэмпіянату супраць «Куінз Парк Рэйнджэрс». У выпадку поспеху клуб, які зараз займае другі радок у табліцы, напрамую вернецца ў прэм'ер-лігу, калі ж не, то будзе гуляць у стыкавых матчах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну8

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Імбір, вітаміны ці кантрасны душ? Што сапраўды дапамагае абараніцца ад прастуды1

Ці шкодна глядзець відэа на падвоенай хуткасці3

Ярашук расказаў, як Галіна Лукашэнка запрасіла Еўдакімава на гарбату3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчаткамі21

Каля мяжы з Беларуссю нямецкія вайскоўцы ўпершыню выпрабавалі на вучэннях дроны-камікадзэ6

Расійскі ракетны карвет «Меркурый» пайшоў на дно11

Мужчыны ўсё часцей патрабуюць стаўлення да іх як да прынцаў: каб жанчыны плацілі за спатканні і дарылі падарункі16

Пасля расійскіх удараў у Адэсе і Дняпры масавыя адключэнні святла

У Польшчы ў пятніцу ўпалі тры расійскія ракеты8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну8

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць