Грамадства4141

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

22‑гадовы Якаў Кудзялевіч, сын аднаго з лідараў страйкама «Беларуськалія» Дзмітрыя Кудзялевіча, трапіў у рэанімацыю чэшскага гарадка пасля спробы самагубства. Хлопец атруціўся вялікай дозай прэгабаліну — цяжкіх псіхіятрычных лекаў. Як гэта магло здарыцца? 

Фота: фэйсбук

Якаў Кудзялевіч перабраўся ў Чэхію ў 2021‑м і пайшоў там вучыцца. Выбраў гэту краіну, бо так параіў яму бацька.

Якаў паступіў у Остраўскі тэхнічны ўніверсітэт, вывучаў біямедыцынскія тэхналогіі. Тры курсы маладзён правучыўся на той складанай спецыяльнасці, але ў 2024‑м не здаў двойчы адзін экзамен і быў адлічаны. Так юнак пазбавіўся законнай падставы жыць у Чэхіі і пайшоў шукаць іншыя спосабы легалізацыі.

Спачатку хлопец спрабаваў атрымаць новую візу, знайшоў сабе працу і ўніверсітэт у Празе, але і там не склалася. На яго нават паспелі выпісаць рашэнне аб дэпартацыі. Каб пазбегнуць той высылкі, дзяцюк вырашыў ісці ў лагер уцекачоў і падавацца на міжнародную абарону.

10 красавіка Якаў атрымаў адказ, што ў міжнароднай абароне яму адмаўляюць. Невядома, ці меў ён нейкія доказы таго, што ў Беларусі яму сапраўды пагражае пераслед.

Якаў Кудзялевіч. Фота: старонка хлопца Укантакце

13 красавіка Якаў звярнуўся да адваката, і той сказаў хлопцу, што абскарджанне адмовы каштуе 35 тысяч чэшскіх крон — больш за 1400 еўра. Такіх грошай у Якава не было, і яго перанакіравалі да бясплатнага адваката.

Прыкладна ў той жа час юнак пасварыўся з дзяўчынай.

Увечары 13 красавіка Якаў перастаў выходзіць на сувязь. Яму званілі, пакуль тэлефон у хлопца цалкам не разрадзіўся, і тады яго дзяўчына папрасіла, каб Якава наведалі ў яго пакоі — праверыць, ці ўсё добра. Калі зайшлі, убачылі, што хлопец ляжыць непрытомны.

З лагера для ўцекачоў, дзе ён знаходзіўся, Якава перавезлі ў рэанімацыю горада Рыхнаў-над-Княжнаў. Аказалася, што ў беларуса моцнае атручванне цяжкімі лекамі. Сярод іх, напрыклад, прэгабалін — гэты моцны сродак, які выкарыстоўваюць для лячэння боляў, эпілепсіі і трывогі.

Больш за два тыдні ён знаходзіцца ў коме. Наколькі вядома, яго мозг атрымаў моцнае пашкоджанне, і перспектывы Якава няясныя.

Наколькі вядома, хутка таксама можа скончыцца страхоўка, на аснове якой хлопца лечаць. У такім выпадку далейшая рэабілітацыя беларуса можа каштаваць яго бацькам дзясяткі тысяч еўра.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары41

  • Говори правду
    02.05.2026
    Нездаровая атмасфера, Ты хочешь, что бы люди уезжали или оставались в Беларуси?
  • Andrus
    02.05.2026
    Молодой человек де факто был европейцем. И это было дискриминацией. Скорее всего там в решении суда помимо депортации, ему было еще предписано извиниться за то что он родился в Беларуси.
  • Іншага шляху няма
    02.05.2026
    Я хачу, каб людзі заставаліся ў Беларусі, калі яны хочуць. Я супраць нагнятання атмасферы страху, каб людзі з'язджалі, асабліва моладзь. Вы ж бачыце, як гэта выгадна абодвум бакам, што ўлады, што апазіцыя накручваюць страх. Для ўлады плюс - што нелаялная моладзь з'едзе і не будзе экстрімістнічаць, а для Еўропы, для пэўных колаў там, трэба перахапіць гэтую моладзь, каб яны сталі працоўнымі рукамі ў Еўропе. Яны лепей па якасці, чым сірыйскія працоўная сіла. Вось вам і сінергія.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць