Свет22

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі

Сын індыйскага мільярдэра Мукеша Амбані, Анант Амбані, зноў прапанаваў перавезці ў Індыю бегемотаў, якія паходзяць ад жывёл з колішняга заапарка наркабарона Пабла Эскабара. Гаворка ідзе пра 80 асобін, якіх хочуць выратаваць ад магчымай ліквідацыі ў Калумбіі і размясціць у прыватным цэнтры для жывёл «Вантара» ў штаце Гуджарат, піша The Guardian.

Навукоўцы лічаць, што без знішчэння ці перасялення часткі жывёл папуляцыя бегемотаў у Калумбіі можа перавысіць 1 400 асобін ужо за дзесяцігоддзе. Фота: AFP via Getty Images

Гэтая гісторыя пачалася яшчэ ў 1980‑х гадах, калі вядомы калумбійскі наркабарон Пабла Эскабар стварыў у сваім маёнтку Hacienda Nápoles вялікі прыватны заапарк. Туды ён завёз розных экзатычных жывёл, у тым ліку сланоў, жырафаў і чатырох бегемотаў з Афрыкі.

Пасля ліквідацыі Эскабара ў 1993 годзе калумбійскія ўлады пакінулі бегемотаў на волі, бо жывёлы былі небяспечныя і цяжкія для кантролю. З цягам часу яны перасяліліся ў басейн ракі Магдалена і пачалі вельмі хутка размнажацца. У рэгіёне не было натуральных ворагаў для іх, клімат падыходзіў, а ежы хапала, таму колькасць жывёл значна вырасла.

Цяпер, паводле ацэнак, у Калумбіі жыве больш за 200 дзікіх бегемотаў. Гэта самая вялікая папуляцыя па-за межамі Афрыкі. Жывёлы наносяць шкоду мясцовай прыродзе: знішчаюць расліннасць, выцясняюць мясцовыя віды, могуць нападаць на хатнюю жывёлу і ствараюць небяспеку для людзей.

Раней улады спрабавалі стэрылізаваць гіпапатамаў, але працэс ідзе занадта павольна. Эксперты папярэдзілі, што праз некалькі дзесяцігоддзяў іх колькасць можа перавысіць тысячу. Таму ў красавіку ўлады Калумбіі абвясцілі, што пачнуць афіцыйны адстрэл для скарачэння папуляцыі. Гэта выклікала абурэнне ў абаронцаў жывёл.

На гэтым фоне Анант Амбані выступіў з прапановай вывезці частку жывёл у Індыю. Ён заявіў, што бегемоты — жывыя істоты, і калі ёсць магчымасць выратаваць іх бяспечным і гуманным спосабам, гэта трэба зрабіць. Ён таксама адзначыў, што жывёлы не выбіралі месца нараджэння і не вінаватыя ў сітуацыі, у якой апынуліся.

Гэта не першая такая прапанова з боку гэтага чалавека. Яшчэ ў 2023 годзе разглядаўся план перавезці 60 бегемотаў у той жа цэнтр, які тады называўся Green’s rescue and rehabilitation. Але праект не рэалізавалі з-за тэхнічных складанасцяў: трэба было злавіць вялікіх дзікіх жывёл вагой каля дзвюх тон кожная, арганізаваць транспартаванне, атрымаць дазволы і ўзгадніць усё паміж рознымі структурамі.

Цяпер Амбані заявіў, што асабіста звярнуўся да ўрада Калумбіі з просьбай дазволіць навукова арганізаванае і бяспечнае перасяленне 80 бегемотаў у новы пастаянны дом.

Аднак ідэя выклікае пытанні. Сам цэнтр «Вантара» мае даволі спрэчную рэпутацыю. Там утрымліваецца больш за 150 тысяч жывёл, у тым ліку рэдкія віды. Крытыкі сцвярджаюць, што частка жывёл магла трапіць туды з парушэннямі правіл або неэтычным шляхам. Таксама гучалі абвінавачанні ў сувязях з незаконным гандлем дзікай прыродай. Іншыя называюць праект «асабістым заапаркам дзеля прэстыжу» сям’і Амбані, бо звычайныя людзі не маюць туды доступу.

Сям’я Амбані і кіраўніцтва «Вантара» ўсе абвінавачанні адмаўляюць. Летась расследаванне Вярхоўнага суда Індыі не знайшло доказаў незаконнай дзейнасці.

Ёсць і практычныя сумневы ў мэтазгоднасці гэтай аперацыі. Бегемоты не жывуць у Індыі ў натуральных умовах. Хоць у цэнтры ёсць мядзведзі, кракадзілы, сланы, леапарды і тыгры, няма вядомага досведу ўтрымання бегемотаў, тым больш адразу 80 асобін. Акрамя таго, іх перавозка можа каштаваць больш за 4 мільёны даляраў.

Аднак калі гэты праект усё ж рэалізуюць, то гісторыя бегемотаў Пабла Эскабара атрымае яшчэ адзін нечаканы працяг.

Каментары2

  • Sanjay Sharma
    01.05.2026
    There is no controversy. Some idiots always create controversy even if it is a good effort. This is a good proposal and should be appreciated
  • жэўжык
    02.05.2026
    "ўлады пакінулі бегемотаў на волі, бо жывёлы былі небяспечныя і цяжкія для кантролю" - вось тады іх і трэба было адстрэльваць.

Цяпер чытаюць

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра6

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Усе навіны →
Усе навіны

Пампеі знішчыла не лава. Сем міфаў пра знакамітую катастрофу

Ці сапраўды моладзь менш цікавіцца сэксам? Вось што паказала даследаванне Playboy20

Былы беларускі палітвязень даў сваё тлумачэнне таму, што пайшоў ваяваць за Пуціна8

Тыгр забіў наведвальніка заапарка ў Англіі. Перад гэтым мужчына паказаў яму дзіўны жэст14

У Белавежскай пушчы паставілі звяроў у міліцэйскай форме23

Расіяне ўсё больш купляюць беларускія халадзільнікі і пліты6

Протаіерэй Андрэй Лемяшонак паскардзіўся на праверкі. І назваў паездкі манашак Свята-Елісавецінскага манастыра па Еўропе «гераічнымі»12

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай36

На Камароўцы прадаюць беларускі батат

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра6

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць