Свет11

Вызвалены расійскі археолаг Буцягін зноў збіраецца ў Крым

Аляксандр Буцягін, якога вызвалілі ў выніку нядаўняга абмену паміж Польшчай і Беларуссю, вярнуўся ў Санкт-Пецярбург, паведамляе тэлеканал «Дождь».

У інтэрв'ю «Вестям» ён заявіў пра жаданне зноў паехаць на раскопкі ў анексаваны Крым: «Думаю, што так [вярнуся]. Пытанне цяпер стаіць хутчэй пра тое, ці паспею я арганізаваць экспедыцыю да лета, таму што там неабходна яшчэ даслаць справаздачы. Думаю, работы павінны быць працягнутыя.

Потым ён пацвердзіў сваё вяртанне ў Крым, а таксама заявіў, што ў Еўропу найбліжэйшым часам ён не паедзе: Думаю, што гэта было б неабачліва ў найбліжэйшым часам. Рана ці позна, калі гэтая гісторыя скончыцца, можа быць. Але цяпер трэба моцна падумаць і пракансультавацца. Цяпер я буду да гэтага вельмі ўважлівы, бо ўражанняў мне хапіла.

Буцягін быў затрыманы ў Польшчы ў лістападзе 2025 года на запыт Украіны. Яго абвінавачвалі ў разграбленні ўкраінскіх нацыянальных культурных каштоўнасцяў з-за раскопак у Крыме.

У сакавіку 2026 года польскі суд ухваліў яго экстрадыцыю ў Украіну, аднак на гэтым тыдні Буцягіна вызвалілі ў выніку абмену.

Каментары1

  • Indrid Cold
    01.05.2026
    Вяртайся вяртайся, там цябе і пахаваюць украінскія дроны, акупант.

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе8

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі27

Ліса пакусала мужчыну і сабак ва Уздзенскім раёне

За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў10

На медычным кангрэсе ва Уроцлаве арганізатары знялі лукашэнкаўскі сцяг пасля пратэстаў беларусаў2

Жыллё не нашмат таннейшае за польскае — але больш прасторнае і з дыванамі. ІТ-спецыялістка хваліць Таджыкістан2

Беларуская топ-мадэль выйшла замуж за шамана — цяпер вучыць гіпнааргазмам26

Магілёўскія дзяржблогеры не падзялілі каробку з пірожнымі. У іх вайне разбіралася міліцыя11

Навучэнец Мінскага політэхнічнага каледжа скончыў жыццё самагубствам. На момант трагедыі ён праходзіў практыку на МЗКЦ5

Каверын: Герой Беларусі? Зянон Пазняк40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе8

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць