Грамадства2323

Пракуратура палохае, што за навучанне і працу ў ЕГУ можа пагражаць да шасці гадоў зняволення

У сярэдзіне красавіка беларускія ўлады прызналі Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, што ад 2004 года дзейнічае ў Вільні, экстрэмісцкай арганізацыяй. Начальнік аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Дзмітрый Кудраўцаў расказаў «Віцьбічам», якія наступствы могуць пагражаць студэнтам і выкладчыкам.

«З гэтага моманту любыя фінансавыя аперацыі на адрас універсітэта, уключаючы аплату навучання або дабрачынныя ўнёскі, кваліфікуюцца як фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці паводле артыкула 361‑2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае пакаранне да пяці гадоў пазбаўлення волі. Аналагічна працоўныя адносіны, выкладанне або працяг навучання ў ЕГУ трактуецца як удзел у экстрэмісцкім фарміраванні паводле артыкула 361‑1 Крымінальнага кодэкса, што цягне крымінальную адказнасць на тэрмін да шасці гадоў пазбаўлення волі», — адзначыў Дзмітрый Кудраўцаў.

Таксама ў пракуратуры кажуць, што выкарыстанне сімволікі, распаўсюджванне матэрыялаў або нават наяўнасць падпіскі на інтэрнэт-рэсурсы ўніверсітэта таксама з’яўляюцца падставамі для прыцягнення да адказнасці.

Каментары23

  • Indrid Cold
    06.05.2026
    Ну ок, а што будзеце рабіць калі моладзь проста з'едзе з гэтага дыснейлэнда і не будзе маладых спецыялістаў каб працаваць?
    Цікава ці чулі лукашысты пра крызіс звязаны з недахопам працаўнікоў, малай нараджальнасцю і адыходам бумераў на пенсію(альбо на той свет)?
    Можа, калі трошкі падумаць, трэба не пераследаваць моладзь, а пачаць ствараць спрыяльныя варункі, каб моладзь не ўцякала за мяжу? Можа трэба забяспечыць бяспеку, верхавенства права і справядлівасць? Можа трэба закрыць рыі Азаронкам, разагнаць губазік і іншыя ЛГБТ канторы які штурхаюць Беларусь да вялікага крызісу?
    І так, можна сказаць што усіх заменім мігрантамі - але крызіс нараджальнасці паўсюль. Праз 10 гадоў мігрантаў не будзе - бо не будзе каму міграваць. І болей, таленавітыя і багатыя ў Беларусь не паедуць ;)
    Таму можа трэба ўжо зараз пачаць нешта рабіць?
    Але чаго гэта я, прасцей нешта там ляпаць у дзяржаўных СМІ, выйсці ў 45 гадоў на пенсію і паехаць працаваць дальнабоем :)
  • ОМ
    06.05.2026
    Здавалася б, дно ўжо дасягнутае, але ж кожны раз знаходзіцца глыбейшае...
  • Спадар
    06.05.2026
    Indrid Cold, Няма зараз ніякай "Беларусь"--- есць поўнасцю рускамірны засценак. Адукаванай моладзі трэба уцякаць адтуль--- пакуль яшчэ можна...

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі12

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі12

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць