Навука і тэхналогіі1212

Хутка кожны зможа мець шапку, якая чытае думкі

Каліфарнійскі стартап Sabi абяцае, што шапка, здольная ператвараць унутранае маўленне чалавека ў тэкст на экране камп’ютара, з’явіцца на рынку ўжо ў канцы гэтага года. І ніякіх імплантаў, як у іншых.

Фота: sabi.com

Сёння функцыя пераўтварэння голасу ў тэкст ёсць амаль у кожным камп’ютары і смартфоне. Але, як піша Wired, стартап Sabi з Крэмніевай даліны хоча пайсці значна далей — зрабіць так, каб чалавеку не трэба было нават гаварыць уголас. Дастаткова будзе проста падумаць.

Кампанія распрацоўвае прыладу для мозга, якая дэкадуе ўнутранае маўленне чалавека ў словы на экране камп’ютара. Першы прадукт павінен выглядаць як звычайная вязаная шапка, а пазней з’явіцца і версія ў форме бейсболкі.

Тэхналогія адносіцца да так званых інтэрфейсаў «мозг — камп’ютар» (Brain-Computer Interface, BCI). Такія сістэмы ствараюць прамую сувязь паміж нервовай сістэмай чалавека і электроннай прыладай. Найбольш вядомыя распрацоўкі ў гэтай сферы звязаныя з імем Ілана Маска і яго кампаніяй Neuralink, якая працуе над імплантамі для людзей з цяжкімі парушэннямі рухальнай сістэмы.

Але Sabi робіць стаўку не на ўжыўленне чыпаў у мозг, а на неінвазіўную носную прыладу.

Інвестар кампаніі, вядомы венчурны капіталіст Вінад Хосла, які раней укладаў грошы ў OpenAI, лічыць, што менавіта адсутнасць хірургічнага ўмяшання з’яўляецца адзіным магчымым шляхам для масавага распаўсюджвання BCI, патэнцыйная аўдыторыя якіх можа дасягнуць мільярда чалавек.

Фота: sabi.com

Сутнасць тэхналогіі

Асновай распрацоўкі Sabi стала тэхналогія электраэнцэфалаграфіі (ЭЭГ). Яна выкарыстоўвае датчыкі на паверхні галавы, якія счытваюць электрычную актыўнасць мозга. Дэкадаванне ўяўнага маўлення з дапамогай ЭЭГ ужо магчымае, але на гэты момант яно абмежавана невялікімі наборамі слоў або каманд, а не бесперапынным натуральным маўленнем.

Галоўная праблема ў тым, што сігналы мозга даводзіцца счытваць праз скуру і косці чэрапа, а гэта істотна аслабляе іх. Менавіта таму імплантаваныя чыпы працуюць дакладней: яны знаходзяцца непасрэдна побач з нейронамі.

У Sabi лічаць, што вырашыць праблему можна за кошт велізарнай колькасці датчыкаў. Калі звычайныя ЭЭГ-прылады выкарыстоўваюць ад дзясятка да некалькіх сотняў сенсараў, то ў шапцы Sabi іх будзе ад 70 000 да 100 000. Такая шчыльнасць дазваляе значна дакладней вызначаць, дзе і калі ўзнікае нейронная актыўнасць.

На старце сістэма павінна забяспечваць хуткасць набору каля 30 слоў за хвіліну. Гэта павольней за звычайны друк на клавіятуры, але ў кампаніі сцвярджаюць, што з часам хуткасць будзе расці, бо сістэма паступова адаптуецца да карыстальніка.

Праблемы

Асноўнай перашкодай для такіх тэхналогій застаецца індывідуальная варыятыўнасць: мазгавая актыўнасць розных людзей пры аднолькавых думках можа адрознівацца. Каб справіцца з гэтым, Sabi стварае «базавую мадэль мозга» на аснове штучнага інтэлекту, навучаную на 100 000 гадзінах даных, атрыманых ад сотні добраахвотнікаў.

Незалежныя эксперты ў сферы нейратэхналогій адзначаюць, што поспех такіх прылад будзе залежаць не толькі ад дакладнасці, але і ад зручнасці. Большасць сучасных нейраінтэрфейсаў патрабуюць наладкі перад кожным выкарыстаннем, таму што сігналы мозга могуць змяняцца ў залежнасці ад стомленасці, канцэнтрацыі і нават настрою чалавека.

Для масавага рынку прылада павінна працаваць адразу пасля ўключэння — без складаных працэдур каліброўкі. Акрамя таго, людзі не захочуць насіць на сабе вялікія і дзіўныя канструкцыі. Таму распрацоўшчыкі ўсё больш увагі надаюць дызайну.

Магчымасць набіраць тэкст сілай думкі гучыць крута, але гэта таксама выклікае пытанні наконт прыватнасці і бяспекі нашых нейронных даных. Распрацоўшчык сцвярджае, што ўсе даныя шыфруюцца перад адпраўкай у воблака, а мадэлі ШІ навучаюцца непасрэдна на зашыфраваных звестках.

Для забеспячэння надзейнасці сістэмы і абароны канфідэнцыяльнасці кампанія супрацоўнічае з экспертамі па нейрабяспецы са Стэнфардскага ўніверсітэта, якія праводзяць поўны аўдыт тэхналагічнага працэсу.

Каментары12

  • дэ жа вю
    07.05.2026
    Чарговы хайповы стартап, які збярэ грошай і знікне, колькі ўжо такіх было
  • Serge
    07.05.2026
    Першымі, хто скарыстаецца такімі шапкамі, будуць спецслужбы і бандыты.
  • Жвір
    07.05.2026
    Халера, а як жа тады хлусіць ? Некамфортна. Трэба забараніць вынаходніцтва, давайце зьбіраць подпісы...

Цяпер чытаюць

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў3

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Усю сельскую гаспадарку Ельскага раёна аддадуць «Мазырсолі»3

У Англіі выкарыстаныя навагоднія ялінкі закопваюць на пляжах. Навошта?1

Больш за 700 тысяч. Узламаная «Кіберпартызанамі» база Расстата дазволіла ўдакладніць колькасць забітых і зніклых без вестак на вайне расіян6

Мерц: Адмова Украіне ў шляху да НАТА ў 2008 годзе была памылкай14

Адстаўлены віцэ-прэм'ер Шулейка будзе ствараць на Гродзеншчыне аграхолдынг2

«Пакуль мы будзем дамаўляцца, Пуцін апынецца ў Ратэрдаме». Генсак НАТА выказаўся супраць стварэння адзінай еўрапейскай арміі3

Стала вядома, што ўвойдзе ў 22‑гі пакет санцый Еўрасаюза супраць Расіі3

Былы брамнік бразільскай зборнай хутка стане бацькам адразу двух дзяцей ад розных жанчын4

З 1 студзеня павялічыцца мінімальны заробак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў3

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць