Здароўе44

Амерыканскія навукоўцы здолелі рэактываваць клеткі нядаўна памерлага мозга

Нейроны (зялёныя), астрацыты (чырвоныя) і ядры клетак (сінія) у мозгу свіней. Злева: мазгавая тканка праз 10 гадзін пасля смерці, з якой нічога не рабілі. Справа: мазгавая тканка праз 10 гадзін пасля эксперыменту. Фота: Stefano G. Daniele і Zvonimir Vrselja, Yale School of Medicine.

Даследчыкам удалося аднавіць некаторыя нейронныя функцыі ў мазгах свіней, памерлых чатыры гадзіны таму.

Пра гэта ў сераду 17 красавіка напісаў амерыканскі часопіс Nature. New York Times таксама прысвяціў гэтай тэхналогіі вялікі артыкул.

Даследчыкі, аднак, пакуль далёкія ад здольнасці ўваскрасіць памерлы мозг. Яны падкрэсліваюць, што ў даследаваных мазгах не выяўлена «ніякай электрычнай актыўнасці, якая была б знакам з'яў свядомасці ці ўспрымання». «Гэта не жывы мозг, але мозг, у якіх клеткі актыўныя», — удакладняе адзін з аўтараў даследавання Ненад Сэстан.

На думку гэтага навукоўца з Ельскага (Yale) універсітэта ЗША, дадзенае даследаванне паказвае, што «здольнасць клетачнай рэгенерацыі мазгоў недаацэньвалася». Акрамя таго, вынікі працы змушаюць думаць, што разбурэнне нейронаў «пасля спынення прытоку крыві можа быць працяглым і не хуткім працэсам», піша Nature.

Даследчыкі выкарысталі 32 свіныя галавы, узятыя праз 4 гадзіны пасля іх аддзялення ад цела. Спецыяльная сістэма помпаў падавала ў іх спецыяльны раствор тэмпературай, роўнай тэмпературы цела (37 градусаў). Гэты раствор, заменнік крыві, насычаў тканкі кіслародам. Вынік уражваў: працэс разбурэння клетак запаволіўся і аднавілася сінаптычная актыўнасць (электрычныя або хімічныя сігналы ў зоне кантакту між нейронамі).

Які практычны вынік новага даследавання? Яно паляпшае наша разуменне мазгавой дзейнасці. У перспектыве яно дапаможа распрацаваць методыкі зберажэння мозгу, напрыклад, пры інфаркце. 

У аддаленай перспектыве навука будзе спрабаваць уваскрашаць памерлы мозг.

У той жа час даследаванне ставіць перад медыкамі новыя этычныя праблемы, бо прымушае задумацца, у які момант надыходзіць смерць, да якога моманту чалавека ці жывёлу трэба лічыць жывым.

Бо ж вынік эксперыменту абвяргае ранейшае ўяўленне, што нейронная актыўнасць і свядомасць канчаткова знікаюць праз пару секунд ці хвілін пасля таго, як у мозг перастае паступаць кроў.

Асабліва востра гэтыя этычныя пытанні паўстаюць пры забіранні органаў для перашчэпу. Сёння па пратаколе органы вымаюць у выпадку канстатацыі смерці мозгу. Але калі смерць мозгу — гэта не канчатковы вердыкт, то дзе той момант, у які органы можна забіраць?

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы3

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Усе навіны →
Усе навіны

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе9

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

З’явіўся трэйлер фільма з Цілем Швайгерам, які знялі ў Мінску1

У Гомелі аўтобус пакаціўся з прыпынку і знёс ліхтар. Той упаў на два аўтамабілі

«Армія з уотсапа». Як рывок агітацыі праз сацсеткі дапамог Лулу да Сілве вырваць перамогу ў Бразіліі6

Кітай абваліў сусветны рынак раскошы на 250 мільярдаў еўра. Louis Vuitton, Gucci і Hermès перажываюць цяжкія часы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы3

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць