Свет

У ЗША самалёт збіў чалавека на ўзлётнай паласе

Выпадак адбыўся ўчора ў Дэнверы.

Ілюстрацыйнае фота Al Drago / Getty Images

У міжнародным аэрапорце Дэнвера Airbus A321 авіякампаніі Frontier Airlines збіў чалавека на ўзлётнай паласе.

Як паведамляе ABC News са спасылкай на крыніцу ў авіяцыйнай галіне, самалёт увечары 8 мая накіроўваўся да ўзлётнай паласы для рэйса ў Лос-Анджэлес, калі на поле раптоўна выйшаў чалавек. Чаму ён там апынуўся, пакуль невядома.

На запісе перамоваў з дыспетчарамі пілот кажа: «Вышка, Frontier 4345, мы спыняемся на ўзлётнай паласе. Мы толькі што кагосьці збілі». Пасля ён паведаміў пра ўзгаранне рухавіка. Дыспетчары адразу спынілі ўсе самалёты паблізу і ўдакладнілі, колькі людзей знаходзіцца на борце.

Да самалёта накіравалі пажарных і ратавальнікаў, пасажыраў аўтобусамі вывезлі ў будынак аэрапорта.

Афіцыйнага пацверджання ад Frontier Airlines і паліцыі пакуль няма. Расследаваннем заняўся Нацыянальны савет па бяспецы на транспарце ЗША

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

На Сенненшчыне ўпаў беспілотнік4

МАРГ прызнала неэтычнай рэкламу шаўрмы: «абясцэньвае жыццё жывой істоты»2

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»7

«Сітуацыя значна больш сур’ёзная». Хакеры ў Літве скралі каля 600 тысяч запісаў, у тым ліку літоўскіх разведчыкаў5

У пункце пропуску «Казловічы» фура наехала на 24‑гадовага супрацоўніка лагістычнай кампаніі

Букмекеры, «наша кава» ў «Мак.бай» і ваяўнічыя літоўцы. Паглядзелі новае гумарыстычнае шоу ад СТБ8

Сельскі злодзей з Любаншчыны паехаў фарсіраваць Северскі Данец — толькі праз год сваякі заўважылі, што ён згінуў4

У Крамлі пракаментавалі зварот Звягінцава да Пуціна «скончыць ужо гэтую бойню»8

Ціханоўская наведала Чарнобыльскую АЭС1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць