На адной са станцый мінскага метро будуць па чарзе закрываць выхады
На станцыі метро «Плошча Францішка Багушэвіча» часова закрыюць выхады з-за планавых рамонтных работ.

Фота ілюстрацыйнае
З 12 па 16 мая не будзе працаваць выхад №1-1. Пасля гэтага рамонт працягнецца на другім выхадзе: з 19 па 23 мая закрыюць выхад №1-2.

Схема: Мінскі метрапалітэн
У метрапалітэне паведамілі, што астатнія выхады станцыі застануцца адкрытымі. Пасажырам раяць загадзя планаваць маршрут, асабліва ў гадзіны пік.
Каментары