У выніку расійскага ўдару па Днепрапятроўскай вобласці загінулі восем чалавек
За вечар і ноч былі нанесеныя 30 удараў, загінулі восем чалавек, 11 параненыя, паведаміла адміністрацыя вобласці.

На Нікапальшчыне пацярпелі Нікапаль, Марганецкая, Міраўская, Пакроўская і Чырвонагрыгор’еўская грамады. Пашкоджаныя інфраструктура, прыватныя дамы, аўтамабілі.
16‑гадовы юнак шпіталізаваны ў стане сярэдняй цяжкасці. Яшчэ адзін 16‑гадовы і 21‑гадовы хлопцы знаходзяцца на амбулаторным лячэнні.
Яшчэ 9 дамоў былі пашкоджаныя праз удар па раёне напярэдадні ўдзень. Загінулі 4 чалавекі, яшчэ чацвёра — пацярпелі. Траіх з іх шпіталізавалі. 50‑гадовы мужчына знаходзіцца ў цяжкім стане.
Каментары