Мінскі гарадскі суд прызначыў судовае пасяджэнне па справе Дзмітрыя Уладзіміравіча Карсакова, Таццяны Сігізмундаўны Карсаковай, а таксама Пелагіі Дзмітрыеўны Карсаковай, піша «Вясна».

Верагодна, Пелагію хочуць судзіць завочна — яе выклікаюць у суд 20 мая. Дзмітрый і Таццяна, у сваю чаргу, імаверна, знаходзяцца за кратамі.
Дзмітрыю Карсакову і Таццяне Карсаковай інкрымінаваныя ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве) ч. 4 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) і ч. 3 арт. 333‑1 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мяжу атрутных рэчываў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў).
Пелагіі інкрымінаваная ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве).
Цяпер чытаюць
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра
Каментары
Імаверна - вероятно.
Гл. "Жывая мова: імаверьнасць і верагоднасьць" і "Слоўнік беларускай рэвалюцыі. Найлепшыя, цудоўныя, надзвычайныя, неймаверныя".
Сама гісторыя мутная. Звычайна такое фабрыкуюць спецслужбы, пасля здымаюць прапагандысцкае кіно.