Навука і тэхналогіі

Міжнародныя сім-карткі — танная замена роўмінгу

Якія плюсы і мінусы ў выкарыстанні міжнародных сім-картак?

Для тых, хто часта выязджае за мяжу і хоча пастаянна заставацца на сувязі, існуюць тры асноўныя варыянты дзеянняў. Пра цэны на першы з іх — роўмінг — «Наша ніва» пісала ўчора.

Цяпер час вылучыць плюсы і мінусы яшчэ аднаго — турыстычнай сім-карткі. Goodline (ці GlobalSim, ці Simtravel) яшчэ не надта вядомая ў шырокіх колах, але ўжо набірае папулярнасць. Гэта міжнародная картка, якая працуе ва ўсіх краінах свету. Нумар зарэгістраваны ў эстонскім дыяпазоне +372 ХXX XXX XX.

Плюсы

Бясплатныя ўваходзячыя званкі. Цяпер не трэба пакутліва пралічваць, як прымусіць суразмоўцу ўкласціся ў хвіліну размовы. Хоча размаўляць — хай плаціць сам. Такая прапанова дзейнічае ў 63 краінах свету. Большасць еўрапейскіх краін уваходзяць у гэты спіс.

Бясплатныя ўваходзячыя SMS. Як і роўмінгу, за атрыманыя паведамленні плаціць нічога не трэба.

Параўнальна танныя званкі ў Беларусь. Напрыклад, хвіліна званка з Францыі ў Беларусь каштуе 4100 рублёў плюс падаткі. А вось на Сімтрэвел — 1770 рублёў.

Адна сім-картка на ўсе краіны. Не трэба захоўваць і вазіць з сабой стосік картак для кожнай краіны.

Лёгка купіць. Пункты продажу раскіданыя па ўсёй Беларусі — у спісе каля 30 гарадоў. У адным толькі Мінску картка прадаецца больш чым у 30 крамах «Связного».

Грошы «не згараюць». Нават праз год можна дастаць картку з паліцы, і сувязь яна запрацуе.

Мінусы

Кошт званка на GlobalSim фактычна перакладваецца на таго, хто тэлефануе. Пазваніць сваяку на турыстычную картку з мабільнага нумару МТС, Велком ці Лайф будзе каштаваць 1100–2200 у залежнасці ад тарыфнага плана. Танней за ўсё званіць са стацыянарнага тэлефона. За хвіліну размовы «Белтэлекам» возьме 540 ці 750 рублёў у залежнасці ад часу сутак.

Вялікі першасны ўнёсак. Картка з $1 на рахунку каштуе каля $25. Далейшыя карткі экспрэс-аплаты можна будзе купляць за $10, $20, $50 ці $100. Той, хто хоча проста аднойчы пазваніць дамой, каб сказаць, што ён жывы-здаровы, згубіць вялікую суму грошай Пры жаданні можна пакласці на рахунак любую суму грошай праз сістэму электронных грошай, але такія плацяжы пакуль што не развітыя ў Беларусі.

Новы нумар. Прыйдзецца прадыктаваць усім тым, ад каго варта чакаць званка, нумар у фармаце +372 ХXX XXX XX. Калі ж званіць з гэтага нумару самому, не абыйсціся без паўхвіліннага расповеду, з якога нумару тэлефануеш.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»31

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная Наста Лойка сустрэлася са сваім сабакам — праз амаль чатыры гады4

Беларускія студэнты заваявалі шэсць залатых медалёў на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе6

Сын прэзідэнта Зімбабвэ, меркавана, лячыўся ў Беларусі ад наркатычнай залежнасці1

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»31

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць