Свет55

За ўваход у Кёльнскі сабор будуць браць грошы

«Сабору трэба шмат грошай».

Фота: Juliane Sonntag/Photothek via Getty Images

З 1 ліпеня ўваход у Кёльнскі сабор для турыстаў стане платным. Візіт будзе каштаваць 12 еўра, паведаміў настаяцель сабора Гвіда Асман, піша Bild.

Да гэтага часу патрапіць у адзін з самых вядомых храмаў Германіі можна было бясплатна: кожны год яго наведваюць каля 6 мільёнаў чалавек.

У саборы адзначаюць, што гэта не проста білет, а «плата за агляд», якая патрэбна для ўтрымання, аховы і працы будынка. Для школьнікаў, студэнтаў, навучэнцаў, якія суправаджаюць школьныя групы, і ўладальнікаў сацыяльнага пасведчання кошт складзе 6 еўра.

Дзеці да 13 гадоў, людзі з цяжкай інваліднасцю і іх суправаджальнікі змогуць наведваць сабор бясплатна. Доступ на богаслужэнні таксама застанецца свабодным.

«Сабор каштуе грошай, сабору трэба шмат грошай», — сказаў кіраўнік фінансавых пытанняў сабора Клеменс ван дэ Вен.

Паводле яго слоў, утрыманне аб’екта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА абыходзіцца ў 44 тысячы еўра ў дзень.

Каментары5

  • Пенс
    02.06.2026
    Пенсіянерам РБ будзе зніжка? На білеты у цягнікi Deutsche Bahn мне давалі :)
  • Jorg
    02.06.2026
    Пенс, чытаць трэба далей загалоўка - для ўладальнікаў сацыяльнага пасведчання кошт складзе 6 еўра. Для людзей з цяжкай інваліднасцю і суправаджальнікаў б
    ясплатна
  • Пенс
    02.06.2026
    Jorg, Я чытаў. Прашу Jorg удакладніць: што такое "сацыяльнае пасведчанне" для турыста з Беларусі. Я ведаю, што у ФРГ для тых, каму 65+, існуюць зніжкі у музеі. Беларусам таксама? Па пашпарту РБ?
    P.S. Я атрымаў візу і праз месяц еду у госці. Як раз у Кёльн.

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць