Здарэнні

Вада, што нясе смерць

На мінулым тыдні ў Беларусі патанулі 67 челавек, у тым ліку сямёра дзяцей.

На мінулым тыдні, з 7 па 13 чэрвеня, у вадаёмах Беларусі загінулі 67 чалавек, у тым ліку сямёра дзяцей.

Як паведамілі ў Беларускім рэспубліканскім таварыстве ратавання на водах, 57 чалавек на мінулым тыдні патанулі непасрэдна пры купанні, астатнія няшчасныя выпадкі адбыліся на рыбалцы: пры пераходзе ракі ўброд, ныранні і г.д. Большасць загінулых дарослых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

Дзве трагедыі на вадзе адбыліся па недаглядзе бацькоў.

Так, 13 чэрвеня ў кар’еры што каля вёскі Папоўшчына Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці, патануў дзесяцігадовы хлопчык. У гэты ж дзень па недаглядзе дарослых пры купанні ў рацэ Случ каля вёскі Ячава Слуцкага раёна патануў сямігадовы школьнік.

Ратавальнікам удалося выратаваць на вадзе 69 чалавек, а ў 550 выпадках — папярэдзіць трагедыю.

Са студзеня па 13 чэрвеня 2010 года ў Беларусі ад пападання вады ў дыхальныя шляхі загінулі 274 чалавекі, з іх 26 непаўналетніх (231 чалавек — за аналагічны перыяд 2009 года). Жыцці больш як 2,1 тыс. чалавек былі выратаваныя.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?9

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

Разведка Швецыі: Эканоміка Расіі на мяжы найглыбейшага крызісу. Няясна, ці Пуціну пра гэта кажуць23

Аднаго чалавека на ўездзе ў Беларусь аштрафавалі за адзенне, другога — за абутак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?9

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць