У рамках праекта «Настрой — лета» ля Палаца спорту працуе бясплатны кінатэатр пад адкрытым небам. Глядзець фільмы на свежым паветры можна кожныя выхадныя да пачатку восені, пішуць Мінск-навіны.

Патрапіць на сеанс можа кожны ахвотны — уваход бясплатны.
Для гледачоў падрыхтавалі шэзлонгі і падушкі. Пры вялікай колькасці жадаючых пляцоўку лёгка пашыраць да 300 пасадачных месцаў.

Па суботах паказваюць мультфільмы для дзяцей, сеансы пачынаюцца а 12:00. Нядзеля адведзена пад больш сур’ёзныя стужкі.

Каментары