Свет

Памёр стогадовы эканаміст, які амаль 20 гадоў узначальваў Федэральную рэзервовую сістэму ЗША

У ЗША ва ўзросце 100 гадоў памёр вядомы эканаміст Алан Грынспен, які з 1987 па 2006 год узначальваў Федэральную рэзервовую сістэму краіны. Пра смерць Грынспена паведаміла ягоная жонка Андрэа Мітчэл. Паводле яе слоў, эканаміст памёр дома ад ускладненняў хваробы Паркінсана.

Фота: J. Scott Applewhite / AP

Алан Грынспен кіраваў амерыканскім цэнтральным банкам амаль два дзесяцігоддзі і працаваў пры чатырох прэзідэнтах ЗША: Рональдзе Рэйгане, Джорджы Бушы — старэйшым, Біле Клінтане і Джорджы Бушы — малодшым. За гэты час ён стаў адной з самых уплывовых фігур у эканамічнай палітыцы краіны.

Нарадзіўся Грынспен у Нью-Ёрку ў 1926 годзе, вывучаў эканоміку і атрымаў навуковую ступень. У маладосці знаходзіўся пад уплывам ідэй пісьменніцы Айн Рэнд, з якой падтрымліваў сяброўскія адносіны на працягу многіх гадоў.

Неўзабаве пасля яго прызначэння кіраўніком Федэральнай рэзервовай сістэмы адбыўся буйны біржавы абвал 1987 года. Грынспен прыняў шэраг экстранных мер для падтрымкі фінансавай сістэмы ЗША, што дапамагло пазбегнуць яшчэ больш сур’ёзных наступстваў.

Асаблівую вядомасць ён атрымаў у 1990‑я гады, калі амерыканская эканоміка перажывала працяглы перыяд росту. За сваю ролю ў кіраванні фінансавай сістэмай краіны яго называлі «рок-зоркай» эканомікі і «маэстра».

Пасля фінансавага крызісу 2008 года дзейнасць Грынспена пачалі крытыкаваць. Частка экспертаў лічыла, што падчас яго кіраўніцтва не былі своечасова заўважаныя праблемы на рынку іпатэчных крэдытаў, якія пазней прывялі да сур’ёзнага крызісу. Сам эканаміст прызнаваў, што маштаб гэтых падзей аказаўся значна большым, чым можна было прадбачыць.

У апошнія гады жыцця Грынспен займаўся кансалтынгам, пісаў кнігі і ўспаміны. Ён заставаўся аўтарытэтным экспертам у сферы эканомікі і адной з самых вядомых асоб амерыканскай фінансавай гісторыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць