Грамадства66

Чарнецкага звольнілі з пасады міністра культуры ў той час, пакуль ён сустракаўся з паслом Танзаніі

Па лукашэнкаўскай завядзёнцы топ-чыноўнікаў не інфармуюць пра тое, што на іх месца прызначаюць іншага чалавека.

Руслан Чарнецкі (справа). Фота: Міністэрства культуры 

Міністр культуры Руслан Чарнецкі сёння сустрэўся з паслом Танзаніі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Ібрахімам Кібутам. Сёння ж стала вядома, што Чарнецкі адпраўлены ў адстаўку.

Руслану Чарнецкаму — 44 гады. У 2010 годзе скончыў завочнае аддзяленне Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс Зоі Белахвосцік).

З 2005 года працаваў у Тэатры імя Максіма Горкага, на тэлебачанні, у прыватнасці на АНТ у «Нашай раніцы». Здымаецца ў кіно, у фільме «Купала», што так і не выйшаў на экраны, ён сыграў Антона Луцкевіча.

У 2024 годзе быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Міністрам культуры быў са снежня 2024-га.

Новым міністрам культуры прызначаны экс-міністр інфармацыі Марат Маркаў.

Каментары6

  • Бонапарт
    09.04.2026
    Так и не поднял Беларусьфильм с колен.
  • не шкада
    09.04.2026
    "Па лукашэнкаўскай завядзёнцы топ-чыноўнікаў не інфармуюць пра тое, што на іх месца прызначаюць іншага чалавека."

    клас! принижальна.

    [Зрэдагавана]
  • чытач
    09.04.2026
    Дзякую, НН. Памяць ужо дзіравая трошкі. Чалавек, які адседзеў у турме, даў мне магчымасць паглядзець фільм. Тыя, што фільм так і не выпусцілі на экран - мабыць на волі. Паглядзеў бы фільм выпускнік вайсковай акадэміі, мо пражыў бы больш.

    Абавязкова перагляджу скрадзеную мантажную версію. Пашукаю Антона. Хадзіў на "задонскія" (забіты Панін у расійскім серыяле пра следчага; не памятаю назвы) могілкі. Кветкі на магіле капітана войск расійскіх ёсць. Марыю Плевако ведаюць горш, ёй не носяць.

    Чарнецкі 1 - 0 Марков.
    Чарнецкі 1 - 0 Груздевы.
    Горват 1 - 0 Чарнецкі.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць