Меркаванні5555

Баркоўскі: Часам узнікае жаданне папрасіць Еўракамісію скараціць датацыі на незалежныя медыя

«Каб з незалежных рэдакцый прынамсі сышла пена».

Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Баркоўскі выказаўся ў фэйсбуку наконт канфлікту Сяргея Ціханоўскага і СМІ. Ён лічыць, што незалежныя медыя ў «сістэмным крызісе» і ім варта скараціць фінансаванне.

Баркоўскі сфармуляваў некалькі заўваг. Ён лічыць, што медыя не прытрымліваюцца стандартаў і не праводзяць дастатковы фактчэкінг, выкарыстоўваюць «нізкую лексіку» і робяць безапеляцыйныя заявы.

Таксама Баркоўскі наракае, што СМІ пішуць пра Лукашэнку і чыноўнікаў больш, чым пра дэмакратычныя сілы.

«Нават незалежныя СМІ найбольшую ўвагу надзяляюць дзеянням і выказванням лукашэнкі і яго міністраў, бо, маўляў, ад гэтага найбольш залежыць жыццё звычайных беларусаў, у той час як дзейнасць прадстаўнікоў дэмакратычных сіл падаецца пераважна праз прызму спрэчак і скандалаў. (…) У той жа час дзеянні дэмсіл асвятляюцца куды менш уважліва, нават калі дэманструюцца канкрэтныя вынікі, што ўплываюць на жыццё прынамсі дыяспаральных беларусаў, калі не шырэй.

Адныя СМІ выбіраюць сабе ўлюбёнцаў сярод палітыкаў і цытуюць іх да месца ці не да месца, ператвараючыся ў трыбуны ці тое Пазняка, ці тое Саннікава, іншыя намагаюцца не заўважаць нікога, апроч хіба Ціханоўскай, бо не заўважаць яе дзейнасць бадай цяжка.

Затое журналісты лепей за астатніх ведаюць, варта ці не варта, напрыклад, ісці на выбары ў Каардынацыйную раду і гатовыя самаўласна абвясціць ёй дыягназ і прысуд, разгойдваючы пытанне праз гісторыю з Мельнікавай і скандалы вакол інстытуцыі», — піша Баркоўскі.

Абураецца ён таксама выпадковымі медыязоркамі і некампетэнтнымі экспертамі, а таксама тым, што медыя ў якасці КРІ выкарыстоўваюць колькасць праглядаў і арыентуюцца на тое, што цікава людзям.

«Часам сапраўды ўзнікае жаданне папрасіць на ўзроўні Еўракамісіі скараціць датацыі медыя з тых 15 мільёнаў на год (з 30 агульных на беларускую грамадзянскую супольнасць), каб з незалежных рэдакцый прынамсі сышла пена і ў прафесіі засталіся збольшага прафесіяналы і сышлі выпадковыя людзі.

Можа, і сапраўды б такі дарвінізм пазітыўна адбіўся на культуры незалежнай журналістыкі, бо калі яе паасобныя матэрыялы пачынаюць параўноўваць з творамі беларускай прапаганды — гэта ўжо дыягназ сур'ёзнай хваробы», — прапануе Баркоўскі.

Каментары55

  • Хітры дзік
    04.09.2026
    Красава мужык.
  • Буры Шуры
    04.09.2026
    Каб казаць, што трэба скараціць камусці фінансаванне, трэба спачатку з сябе пенку змыць. За якія сродкі жыве спадар Баркоўскі ўсе гэтыя гады? Колькі атрымоўвае і хто плаціць ягонай начальніцы? Хто даваў яму паўнамоцтвы ўзаемадзейнічаць з Еўракамісіяй ад імя беларусаў і камусці штосці скарачаць ці прызначаць?
  • Вася
    04.09.2026
    Геніяльная думка. Без грошай медыя адразу перастануць пісаць пра Лукашэнку, і дадуць пляцоўку дзеячам неіснуючага беларускага кінематографу і панясуць на руках дохлую беларускую эмігранцкую культуру. Прыемна, што нас вядууць у светлую будучыню такія разумныя людзі, як спадар Баркоўскі

Цяпер чытаюць

«Я яб*н, таму і пайшоў». Малады беларус кінуў цяжарную жонку і паехаў на вайну, пасля здрадзіў ёй дый загінуў5

«Я яб*н, таму і пайшоў». Малады беларус кінуў цяжарную жонку і паехаў на вайну, пасля здрадзіў ёй дый загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Адкуль махляры даведваюцца імёны, нумары і нават месцы працы беларусаў?5

У Шчучынскім раёне вырасцілі кукурузу вышынёй амаль 4 метры1

Бяляцкі: Пакуль не раю іншым паўтараць Пачобута42

Украінцы адкінулі расійскія войскі пад Ліманам7

Сын Калаўра больш не ўзначальвае Цэптэр Банк

Райманд Паўлс і Ала Пугачова сустрэліся сем'ямі20

З’явілася фота Анджэя Пачобута ў Гродне на беразе Нёмана9

Рада Саюза палякаў у Беларусі ўпаўнаважыла Анжаліку Борыс на дзеянні для легалізацыі арганізацыі4

71‑гадовы бягун працягнуў шпіца па зямлі падчас забегу. Да мужчыны прыйшла міліцыя13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я яб*н, таму і пайшоў». Малады беларус кінуў цяжарную жонку і паехаў на вайну, пасля здрадзіў ёй дый загінуў5

«Я яб*н, таму і пайшоў». Малады беларус кінуў цяжарную жонку і паехаў на вайну, пасля здрадзіў ёй дый загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць