Грамадства

Мінчук хацеў перавесці без камісіі грошы і страціў 150 рублёў

Што адказалі ў банку?

Фота: АР / Кін Чэнг

У Onliner.by напісаў чытач, які сутыкнуўся з камісіяй пры пераводзе кітайскіх юаняў у Беларусбанку. Ён распавёў, што пасля залічэння 15 000 юаняў на рахунак з сумы ўтрымалі каля 2% — амаль 150 рублёў.

Мужчына сцвярджае, што перад пераводам удакладніў умовы ў аддзяленні банка і атрымаў інфармацыю, што дадатковай камісіі за паступленне юаняў з рахунку іншага банка не будзе, калі толькі банк-адпраўнік сам не ўтрымае сваю камісію.

Але праз пяць дзён пасля залічэння ён выявіў, што з сумы ўтрымалі каля 2% — амаль 150 рублёў.

— Я ўдакладняў гэты момант у аддзяленні перад пераводам, таму быў упэўнены, што дадатковых выдаткаў не будзе, — настойвае ён.

Паводле слоў кліента, пасля звароту ў банк яму паведамілі, што разгледзець прэтэнзію не могуць, паколькі кансультацыя супрацоўніка не запісвалася.

Як патлумачылі ў Беларусбанку, камісія за залічэнне сродкаў на рахункі фізічных асоб у замежнай валюце, у тым ліку ў кітайскіх юанях, сапраўды ёсць, калі іншыя ўмовы не ўстаноўленыя дамовай.

Памер узнагароджання складае 2% ад сумы валюты здзелкі ў эквіваленце беларускіх рублёў, але не больш за 700 рублёў. Камісія разлічваецца паводле курсу Нацыянальнага банка на дзень правядзення аперацыі.

У Беларусбанку ўдакладнілі, што такое ўзнагароджанне не спаганяецца, калі паміж банкам і плацельшчыкам заключаны дагавор на адпаведны від пераводу, а таксама ў шэрагу іншых выпадкаў. Сярод іх — пераводы з рахункаў фізічных асоб, адкрытых у самім банку, аперацыі праз сістэму імгненных плацяжоў, вяртанне нявыкананых міжнародных пераводаў і некаторыя сацыяльныя выплаты.

Даведацца пра памер камісіі да правядзення аперацыі можна ў Зборніку ўзнагароджанняў банка на сайце Беларусбанка, а таксама праз кантакт-цэнтр або ў аддзяленні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль мы будзем дамаўляцца, Пуцін апынецца ў Ратэрдаме». Генсак НАТА выказаўся супраць стварэння адзінай еўрапейскай арміі3

Стала вядома, што ўвойдзе ў 22‑гі пакет санцый Еўрасаюза супраць Расіі3

Былы брамнік бразільскай зборнай хутка стане бацькам адразу двух дзяцей ад розных жанчын4

З 1 студзеня павялічыцца мінімальны заробак3

Толькі мова нас звязвае29

«Я чуў галасы ў галаве». Баксёр Тайсан Ф'юры расказаў, як у яго дыягнаставалі шызафрэнію1

Недалёка ад гары Арарат знайшлі рэшткі старажытнай драўніны. Там шукаюць Ноеў каўчэг7

Расіянам усё цяжэй знаходзіць ахвотных ісці на вайну за грошы3

Хто такі Аляксандр Ломскі, новы віцэ-прэм'ер па сельскай гаспадарцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць