Расійскі дрон ударыў па будынку тэлеканала «Мы — Украіна» ў Кіеве падчас жывога эфіру
Днём 8 верасня расійскі ўдарны беспілотнік атакаваў будынак украінскага тэлеканала «Мы — Украіна» ў Кіеве. У момант удару журналісты знаходзіліся ў жывым эфіры нацыянальнага тэлемарафону «Адзіныя навіны».

Асноўны ўдар прыйшоўся на ньюсрум і працоўныя кабінеты. Будынак часткова разбураны, узнік пажар, які аператыўна ліквідавалі супрацоўнікі Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях. Паводле папярэдніх звестак, пяць чалавек атрымалі раненні.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што атакі «шахедаў» на медыя з'яўляюцца новай праявай расійскай агрэсіі, і заклікаў Еўропу і міжнародную супольнасць рэагаваць на такія ўдары.
Будынак тэлеканала ўжо трапляў пад расійскія атакі. 20 жніўня ў выніку начнога налёту беспілотнікаў там таксама быў пашкоджаны ньюсрум, аднак тады ніхто не пацярпеў.
У ноч на 8 верасня Кіеў быў атакаваны расійскімі ўдарнымі беспілотнікамі і балістычнымі ракетамі. Пашкоджанні атрымалі жылыя дамы і навучальная ўстанова. Тры чалавекі загінулі, больш за дзесяць былі параненыя.
З канца жніўня расійскія войскі амаль штодня атакуюць украінскую сталіцу. Падчас аднаго з найбольш масіраваных удараў 1 верасня загінулі восем чалавек, у тым ліку трое дзяцей, яшчэ пяць атрымалі раненні.
2 верасня беспілотнікі пашкодзілі адзін з універсітэтаў Кіева, бальніцу і шасціпавярховы жылы дом. 4 верасня дрон трапіў у цэнтральны будынак Службы бяспекі Украіны, пашкодзіўшы кабінет кіраўніка спецслужбы Аляксандра Паклада.
Уладзімір Пуцін раней называў расійскія ўдары па цывільнай інфраструктуры ў Кіеве і іншых украінскіх гарадах «эфектыўнымі» і «своечасовымі».
Ва Украіне распрацавалі тэхналогію для знішчэння расійскіх «Бандэроляў»
Расія ўдарыла па заводзе Coca-Cola ў Кіеве
З’явілася графіка, якая паказвае, колькі часу Расія беспакарана біла па цывільных складах Украіны, калі тая не адказвала
Расія масіравана атакавала Украіну: 12 загінулых, сярод іх грамадзянін Індыі
Цяпер чытаюць
«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі
Каментары