Грамадства

У Мінску майстар-цырульнік адкрыў дабрачынны каталіцкі барбершоп

Барбер з 7‑гадовым стажам, выпускнік Old School Barber Academy Ян Касцяневіч адрадзіў дабрачынны барбершоп у каталіцкай установе ў Мінску — Хрысціянскім сацыяльным цэнтры па вуліцы Серафімовіча, 19, піша Katolik.life.

Ян — адзіны майстар у Беларусі, які працуе выключна класічнай небяспечнай брытвай. Таямніцы працы ён пераняў у італьянскіх мэтраў.

У сваім новым месцы працы майстар, каталіцкі вернік, прымае кліентаў без фіксаваных цэн — за добраахвотнае ахвяраванне ў тым памеры, які палічыць патрэбным наведвальнік. Калі кліенту наогул заплаціць няма чым, Ян выканае працу «бясплатна і з адкрытым сэрцам».

Дабрачынны барбершоп названы ў гонар святога Марціна дэ Порэса — апекуна цырульнікаў і сацыяльнай справядлівасці. Як адзначае Ян, «рэлігійны бэкграўнд і сучасная олдскул-культура выдатна суіснуюць».

У спектры паслуг за данаты — мужчынская стрыжка, мадэляванне барады, традыцыйнае галенне небяспечнай брытвай.

Каментары

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома12

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Цыгарэта дапамагае сацыялізавацца? Вялікае даследаванне паказала адваротнае1

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі42

МЗС Латвіі пасля сустрэчы з Коўлам: Санкцыі супраць Беларусі павінны захоўвацца8

Расія ўжо пачала размаўляць з «Альтэрнатывай для Германіі» пра магчымасць аднаўлення паставак расійскага газу14

Саудаўская Аравія пакінула еўрапейскія НПЗ без нафты на месяц1

Арына Сабаленка паставіла на корце рэкорд раскошы14

У вядомым галівудскім фільме «Паляўнічы на аленяў» Роберт дэ Ніра і іншыя зоркі гралі беларусаў4

У Мінску часова закрывалі станцыю «Плошча Леніна»

Настаўніца з Кармы сабрала калекцыю з 3000 рэдкіх сартоў таматаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома12

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць