У «Мінск-Свеце» здаецца ў арэнду кватэра з ваннай пасярод пакоя
Кожны сам вырашае, як уладкаваць уласную кватэру.

Уладальнік гэтай аднапакаёвай кватэры ў «Мінск-Свеце» вырашыў паставіць ванну проста каля акна ў спальні. Аб’ект з такой адметнасцю дакладна здольны прыцягнуць увагу кватарантаў, піша Onliner.by.
Кватэра знаходзіцца ў доме на вуліцы Ніколы Тэслы, 26. Паверх апошні, 25-ы, таму віды з вокнаў, па ідэі, павінны быць маляўнічымі.

Верагодна, менавіта таму каля акна ў спальні вырашылі паставіць ванну, якая тут выконвае адразу некалькі функцый. Так, у ёй можна памыцца. Але таксама яе можна выкарыстоўваць як утульны куток для агляду наваколля:
— Гэта месца стане вашым асабістым аазісам рэлаксацыі, ідэальна прыдатным для вячэрняга адпачынку пасля насычанага дня. Уявіце, як прыемна атрымліваць асалоду ад гарачай ванны, любуючыся гарадскімі агнямі або промнямі ўзыходзячага сонца, — піша ўладальнік.
У астатнім інтэр’ер кватэры выкананы ў стылі лофт з акцэнтам на дызайнерскіх элементах. У аздабленні выкарыстаны паркет з натуральнага дуба, арт-бетон на сценах, перагародкі з загартаванага шкла, стальніца з каменю, мэбля з металу.
У калідоры можна заўважыць люстраную сцяну вышынёй 3 метры — спецыяльна для сэлфі.




— Для стварэння атмасферы сапраўднай утульнасці ў кватэры прадугледжаны біякаміне, — паведамляе ўласнік. — Ён не толькі дорыць цяпло, але і стварае рамантычную атмасферу. У гэтым месцы асабліва прыемна праводзіць вечары за куфлем віна або кубкам духмянай кавы.
Колькі ж будзе каштаваць пажыць у такой незвычайнай аднапакаёвай кватэры? Месяц арэнды абыдзецца 2392 рублі, або $790 па курсе.

Каментары