Прадпрымальнік расказаў, чаму вырашыў пазбавіцца ад элітнай нерухомасці.

Заснавальнік парталаў Realt.by і Realting.com Аляксандр Мартыненка прадае дом у Тарасава за $3,15 млн, піша Smartpress.by.
«Прыватная рэзідэнцыя «пад ключ», дзе кожная дэталь прадумана да дробязяў: ад аздаблення грэчаскім мармурам да аўтаматызаванай сістэмы паліву саду», — так Аляксандр апісаў дом, які прадае. На ўчастку — водны комплекс плошчай 176 м², у які ўваходзіць адкрыты басейн з марскім пяском і фантанамі і спа-цэнтр з джакузі, саўнай і залай для ёгі.
«Мы купілі дом для сябе ў 2020 годзе ўжо пабудаваным і гатовым да засялення. Да 2023‑га займаліся SPA-цэнтрам і ўладкаваннем участка: наймалі архітэктара, каб усё было ў адзіным стылі, капалі катлаван, залівалі бетон, рабілі ландшафтны дызайн. Па сутнасці, давялося 2,5 года жыць на будоўлі», — прызнаецца Аляксандр.

Грошы на куплю і будаўніцтва дома, паводле яго слоў, прыйшлі ад продажу долі ў Realt.by.

«У 2020‑м Zubr Capital купіў частку кампаніі. Ім вельмі хацелася набыць Realt.by, перамовы аб куплі ішлі больш за год — і нават калі цана продажу вырасла ў два разы ад першапачаткова прапанаванай, інвестары пагадзіліся. У 2020—2023 гадах выплаты ад продажу склалі больш за $3 млн. Частку гэтых грошай уклалі ў нерухомасць і не прагадалі: нерухомасць у Беларусі вырасла з 2020 па 2026 год у 2 разы», — распавядае ён.

Цяпер Мартыненка развівае новы праект Realting.com. Гэта міжнародная платформа нерухомасці.
Апошнія 6 гадоў, па яго словах, былі не самымі ўдалымі для IT-кампаній.
«Таму калі спытаеце пра прычыну продажу — то гэта як неабходнасць фінансаваць свае бізнэс-праекты, так і змены прыярытэтаў у нашай шматдзетнай сям'і. У мяне чацвёра дзяцей, двое старэйшых ужо жывуць асобна — мы ім пакуль здымаем кватэру ў Мінску. Цяпер такі вялікі дом нам не патрэбны. Мы ўжо пераехалі ў таўнхаўс у Зялёнай гавані. Развітая інфраструктура для дзяцей і поле для гольфа паспрыялі прыняццю рашэння аб пераездзе», — прызнаецца суразмоўца.
-
Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу
-
«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля
-
Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных
Каментары