Музыка33

Мікіта Найдзёнаў запусціў новы праект для аўдыторыі 30+

«Па пятніцах выбар: ці паспаць, ці пайсці па негроні».

Музыка Мікіта Найдзёнаў запусціў новы праект — Max Magnum. Гэта па сутнасці яго творчае альтэр-эга — вінтажнае і самаіранічнае, натхнёнае музыкай амерыканскіх 1970‑х і жыццёвым досведам.

«Твой музычны краш 30+», — так апісвае Мікіта новы праект.

Адна з новых песень называецца «30+».

«Твая трыццатка — прайм эра, а гэта яе саўндтрэк! Max Magnum — твой праваднік праз крызіс сярэдняга ўзросту. Вучыце танцы і матайце на вуса: пасля 30 усё толькі пачынаецца», — напісаў музыка ў сацсетках.

«Па пятніцах выбар: ці паспаць, ці пайсці па негроні», — з іроніяй спяваецца ў трэку.

Мікіта Найдзёнаў — паэт, музыка (вядомы па гурце «Хурма»), арганізатар музычна-інтэлектуальнай віктарыны «Сам-шазам» і былы палітвязень. У 2023 годзе яму прысудзілі тры гады хатняй хіміі за ўдзел у пратэстах 2020 года.

Каментары3

  • Ёсць нюансы
    23.09.2026
    Шахеды маладзяць лепей.
  • Агеньчык
    23.09.2026
    Вельмі файна!
  • Дурамар
    24.09.2026
    Нейкi Пэдра)

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім6

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Афтальмолаг расказаў, пра якую небяспеку папярэджваюць «мушкі» перад вачыма

Памёр Юрый Цыгалка — былы футбаліст зборнай Беларусі2

У тры разы скарацілі перыядычнасць выхаду літаратурных часопісаў. А самастойнага ЛіМа ўвогуле не будзе3

У Польшчы заявілі, што не будуць прыпыняць вайсковую дапамогу Украіне праз сітуацыю з ушанаваннем УПА9

Ціханоўскі іранізуе з жонкі: Лукашэнка дапамагае ёй і клапоціцца, нават калі была пагроза дзецям, перадалі ўсю інфармацыю Польшчы74

У Мінску з'явіліся першыя кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў. Штотыдзень будуць з'яўляцца новыя2

Лукашэнка зрабіў новыя перастаноўкі ў войску4

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь29

Новая расійская ракета «Філін»: чым яна небяспечная і як можа замяніць шахеды2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім6

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць