Свет3030

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў

Саседаў працаваў членам журы беларускага «Фактар Бай». Ён быў адкрытым геем і — што самае прыкрае — прыхільнікам Уладзіміра Пуціна.

Сяргей Саседаў

23 верасня ва ўзросце 58 гадоў памёр расійскі журналіст, музычны крытык і тэлевядоўца Сяргей Саседаў. Пра яго смерць паведамілі расійскія СМІ са спасылкай на прапагандыста Вадзіма Такмянёва.

Паводле гэтых паведамленняў, прычынай смерці стаў няшчасны выпадак. Падчас гастроляў у якуцкім Нерунгры Саседаў упаў з лесвіцы. У выніку атрыманай траўмы ў яго развіўся ацёк мозгу.

Папулярнасць Сяргей Саседаў атрымаў пасля ўдзелу ў тэлепраграме «Акулы пяра». Ён таксама быў членам журы музычных праектаў «Х-фактар» і «Суперстар! Вяртанне», а таксама вёў ток-шоу «За гранню» на тэлеканале НТВ.

Як і вельмі многія іншыя расійскія публічныя асобы са сферы шоу-бізнэсу, Сяргей Саседаў быў прыхільнікам Уладзіміра Пуціна і ягонай імперскай палітыкі. Пасля анексіі Крыма ён выступаў з праўладнай рыторыкай, рабіў украінафобскія заявы і адмоўна выказваўся пра расіян, якія эмігравалі з краіны пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.

Праўда, у апошнія гады жыцця Саседаў разышоўся ў поглядах з рэжымам Лукашэнкі. Раней ён каля 20 разоў прыязджаў на «Славянскі базар» у Віцебску, але ў 2021 годзе яму забаранілі ўезд у Беларусь. Прычыну гэтага ўлады не патлумачылі. Сам Саседаў звязваў гэта з палітычнай сітуацыяй і сваёй адмовай працаваць у беларускай версіі X-Factor.

Пасля забароны Саседаў заявіў, што больш не будзе прыязджаць у Беларусь, пакуль кіруе цяперашняя ўлада. Ён таксама сказаў, што яму шкада Беларусь і беларусаў, якіх назваў цудоўнымі, чыстымі, наіўнымі і вельмі даверлівымі людзьмі, якія сталі ахвярамі жорсткай тыраніі. 

Каментары30

  • Барадзед
    23.09.2026
    Покойся с миром. И Жириновский тоже сам умер.
  • SK
    23.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • 1937
    23.09.2026
    Упал с лестницы

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць