Пратрымаўся некалькі дзён.
З 1 кастрычніка з раскладу знікне маршрут №261э «Кальцавая» — Зялёны Луг-6, паведамляе «Сталічны транспарт і сувязь».
Гэты маршрут вырашылі скасаваць з-за нізкага ўзроўню пасажырапатоку.
Раней паведамлялася пра самы дзіўны аўтобусны маршрут.
Маршрут №261э «Кальцавая — Зялёны Луг-6» меўся хадзіць ад пасёлка Сонечны па вуліцы Шырокай, але яго працягласць была ўсяго 1,3 кіламетра.
Прычым у дзень павінен быў выконвацца ўсяго адзін рэйс: па буднях а 07:25 ад прыпынку «Кальцавая» ў Сонечным, і прычым толькі ў адзін бок. У адваротны бок гэты аўтобус не павінен быў ісці.

Каментары