Меркаванні1515

Вымалёўваецца новая карціна адносін Захаду з Лукашэнкам

Нягледзячы на тое, што рэпрэсіі не спыніліся, але Лукашэнка так і не адкрыў другога фронту з Украінай, таму Захад ідзе на новыя крокі па наладжванні камунікацыі з Беларуссю. Пра імавернасць такога сцэнара ў артыкуле «Нашай Нівы» пісалася яшчэ восенню 2024 года. Чаго можна чакаць далей?

Ілюстрацыйны здымак. Фота: AP Photo / Tatan Syuflana

Лёд зрушыўся

Верасень выдаўся насычаным на кантакты рэжыму Лукашэнкі з Захадам. Пасля чарговага візіту Коўла выйшлі на волю і былі дэпартаваныя ў Літву яшчэ 25 палітвязняў. У адказ Злучаныя Штаты выкрэслілі з санкцыйнага спісу ААТ «Лакафарба» і канцэрн «Беллеспаперпрам». У ЗША адправілася першая за чатыры гады партыя беларускіх калійных угнаенняў.

На палях Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку 22 верасня з ініцыятывы беларускага боку адбылася сустрэча міністраў замежных спраў Беларусі і Польшчы Максіма Рыжанкова і Радаслава Сікорскага. Гэта быў першы такі кантакт пасля падзей 2020 года і рэзкага пагаршэння беларуска-польскіх адносін.

Міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы Максім Рыжанкоў (злева) і Радаслаў Сікорскі. Фота: МЗС Беларусі

Аванс ад Варшавы

Да гэтага ў першай палове верасня журналіст, актывіст Саюза палякаў і былы палітзняволены Андрэй Пачобут з'ездзіў у Беларусь і паспяхова вярнуўся ў Польшчу. Што, безумоўна, выразны сігнал Мінска пра тое, што рэжым хоча палепшыць адносіны з Польшчай, якая неўзабаве адкрые новы будынак пасольства ў Мінску.

Апроч таго, ёсць сігналы пра тое, што Беларусь гатовая ўзаконіць дзейнасць Саюза палякаў Беларусі (СПБ).

І калі кантакты з амерыканскім бокам пачаліся яшчэ летась, то з Польшчай — адносна нядаўна. Пакуль робяцца толькі першыя крокі на дыпламатычным узроўні — Сікорскі сказаў, што калі сусед хоча размарозіць і палепшыць адносіны, то Польшча заўсёды гатовая да згоды.

Дзяніс Кучынскі ў сваю чаргу назваў гэты кантакт палітычным авансам, з чым нельга не пагадзіцца. І як мы бачым па ранейшых кроках, Польшча раней таксама рабіла авансы.

Так было з адкрыццём «Бераставіцы». Польшча спачатку казала пра тое, што адновіць працу пункта пропуску на наступны дзень пасля вызвалення Пачобута. Але ў выніку адкрыла «Баброўнікі» і ў дадатак яшчэ «Кузніцу» амаль на паўгода раней, чым Пачобут апынуўся на волі.

Андрэй Пачобут у Гродне ў верасні 2026 года. Фота: andrzej.poczobut.9 / Facebook

Цяпер жа мяч на баку Лукашэнкі. І заявы Пачобута пра намер вярнуцца ў Беларусь, каб там працаваць над кнігай, будуць адным з выпрабаванняў для рэжыму. Калі Мінск сапраўды мае намер паляпшаць адносіны з Варшавай, то прыезд Пачобута і яго далейшае спакойнае знаходжанне на радзіме будзе граць у гэтым важную ролю.

Таксама нельга выключаць, што рэжым можа пайсці на рэгістрацыю Саюза палякаў, які не мае легальнага статусу яшчэ з 2005 года.

У адказ Польшча, напрыклад, можа запусціць аўтобусны і грузавы рух праз пункт пропуску «Кузніца-Брузгі», які з моманту аднаўлення працы ў лістападзе 2025 года можна перасякаць толькі легкавому транспарту.

Таксама ва ўмовах, калі Мінск будзе справамі паказваць сваю зацікаўленасць у паляпшэнні адносін з Польшчай, можа пачаць весціся гаворка пра скасаванне яшчэ кавідных абмежаванняў, якія былі ўведзеныя ўвесну 2020 года, але пасля не былі адмененыя праз паводзіны Лукашэнкі.

Гэта як аднаўленне пасажырскага чыгуначнага злучэння, так і аднаўленне працы яшчэ трох пунктаў пропуску ў Брэсцкай вобласці: двух аўтадарожных «Славатычы-Дамачава» і «Палоўцы-Пясчатка», а таксама пешаходнага «Белая Вежа-Перароў» у Белавежскай пушчы.

Патрабаванні да Лукашэнкі знізіліся

Пры гэтым вельмі важна разумець, што для ўсіх магчымых паляпшэнняў ад Лукашэнкі цяпер патрабуецца нашмат менш, чым гэта было раней. Няма размоў пра правядзенне новых сумленных выбараў і поўнае спыненне падтрымкі расійскай ваеннай машыны.

Па факце асноўнае патрабаванне — гэта не псаваць жыццё суседзям. Паводле Сікорскага, сярод абмеркаваных з Рыжанковым тэмаў былі сітуацыя на мяжы і рэгіянальная бяспека.

То бок Мінску перш за ўсё трэба скончыць з мігранцкім крызісам і забараніць пралятаць беспілотнікам і ракетам праз сваю тэрыторыю. Абедзве тэмы маюць моцны практычны аспект. У дадатак яшчэ трэба перастаць прыціскаць польскую меншасць — і план мінімум, можна сказаць, будзе выкананы.

Натуральна, што для Польшчы таксама важна, нават з рэпутацыйнага пункту гледжання, каб у Беларусі спыніліся рэпрэсіі і ў турмах не засталося палітычных зняволеных. Але гэта ўжо больш унутрыбеларускія пытанні.

Не лезь да суседзяў і жыві спакойна

Калі паглядзець на тое, якія санкцыі былі ўведзеныя ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, то відавочна, што самай рэзкай была рэакцыя на тыя дзеянні, якія наўпрост закраналі інтарэсы іншых дзяржаў.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Так было з пасадкай самалёта з Пратасевічам, з міграцыйным крызісам і, натуральна, з саўдзелам у вайне супраць Украіны.

Што да палітычнай часткі, то адказ выглядае відавочным: Захад абірае стратэгію «не злаваць дзеда». Таму пытанні правядзення сумленных выбараў і дэмакратызацыі Беларусі наўрад ці будуць сярод першых умоў для паляпшэння адносін з Захадам.

Гэта не азначае, што Польшчу ці нейкую іншую краіну задавальняе той факт, што ў суседзяў 32 гады трымаецца кантраляваны з Масквы рэжым, які перыядычна ажыццяўляе гібрыдныя атакі і ператварыў краіну ў фарпост расійскага імперыялізму. Але ж і зрабіць з гэтым яны нічога не могуць, бо, бадай, адзіны магчымы на цяпер варыянт прыбраць Лукашэнку — гэта венэсуэльскі сцэнар, які, вядома, у выпадку з Беларуссю ніхто паўтараць не стане.

Пра тое, што (прынамсі цяпер) ніякай гаворкі пра дэмакратызацыю Беларусі не ідзе, пацвердзіў Джон Коўл, які прызнаўся, што не падымаў гэтыя пытанні падчас сваіх візітаў у Мінск.

Коўл з Лукашэнкам падчас сустрэчы ў Мінску. Фота: АР

Значных пацяплення чакаць не варта

Таму разлічваць на адлігу, падобную да той, што была ў 2015—2020 гадах, не варта. Пры Лукашэнку вяртанне да таго ўзроўню адносін з Захадам і адносных свабод унутры краіны абсалютна немагчымае.

Але пэўная адліга ў адносінах з Захадам Лукашэнку ўсё ж патрэбная, таму пры ўмове, што ніхто не будзе нагадваць пра правядзенне сумленных выбараў і дэмакратызацыю ў Беларусі, ён, напэўна, гатовы да шматлікіх саступак. Праўда, тут адразу ж узнікае вельмі важнае пытанне: наколькі Лукашэнка самастойны ў адносінах з Захадам.

Рэжыму выгадна палепшыць адносіны, каб атрымаць ад гэтага эканамічныя бонусы. Лукашэнка, напэўна, бачыць, што якое-ніякое аднаўленне зносін з Захадам можа пазітыўна паўплываць на эканоміку.

Апроч таго, меншая залежнасць ад Масквы можа даць яму крыху больш поля для манеўру ў адносінах з Пуціным. Асабліва калі прыгадаць 2020 год, калі крыніцай пагрозы сваёй уладзе ён называў спачатку менавіта Крэмль, а не Захад.

Ілюстрацыйнае фота: Maxim Shipenkov Pool Photo via AP

Пры гэтым ад любога паляпшэння адносін з Захадам свае плюсы атрымліваюць і звычайныя беларусы.

У той жа час для беларускага грамадства важна, каб праз гэтыя пацяпленні ў заходніх палітыкаў і бюракратаў не пачало з'яўляцца памылковага меркавання, што ў Беларусі цяпер усё нармальна, каб пра беларусаў не забылі і не пакінулі зусім на волю дыктатараў.

Каментары15

  • Serge
    06.10.2026
    >каб пра беларусаў не забылі і не пакінулі зусім на волю дыктатараў.

    У беларусов была возможность уехать. С 2020 года была куча возможностей вырваться из авторитарного колхоза. И многие таки вырвались.
    Те кому и так норм пусть живут себе. Освободиться там никто особо и не хочет.
  • Да ну
    06.10.2026
    Какая ж это "новая картина", когда эти заиграшки луки с западом повторяются уже в который раз, когда яйца прижимает
  • Гыыы
    06.10.2026
    5, ну наконец-то дошло. Ах ах как жить дальше

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб34

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

Польшча перакідвае на мяжу з Украінай войскі, танкі і сістэмы Patriot5

McDonald’s вінавацяць у тым, што ён з дапамогаю ШІ трымае высокія цэны для тысяч рэстаранаў1

ЗША выключылі з санкцыйнага спісу памерлага беларускага міністра

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?21

Атака беспілотнікаў на Падмаскоўе: двое загінулі, гарыць нафтабаза1

Трамп дапусціў знішчэнне двух буйных гарадоў ЗША падчас вайны з Іранам8

Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць