Грамадства1010

У гэтую суботу ў Мінск вяртаецца маштабны грузінскі фестываль. Яго не праводзілі 7 гадоў

Фестываль грузінскай культуры праходзіў у Мінску кожную восень з 2015 па 2019 год.

Фота: Holiday.by

Традыцыйная музыка, танцы і, вядома ж, ежа — менавіта такім «Тбілісоба» запомнілася жыхарам і гасцям горада. Праз 7 гадоў свята зноў вяртаецца ў беларускую сталіцу, піша Onliner.by.

Маштабныя гулянні запланаваныя на гэтую суботу, 3 кастрычніка.

Праўда, цяпер у іншай лакацыі: з Верхняга горада фестываль перамяшчаецца на пляцоўку каля Палаца спорту.

«Тбілісоба» — гэта свята, прысвечанае збору ўраджаю і заканчэнню сезона асноўных сельскагаспадарчых работ, а заадно і самому гораду Тбілісі. Там яго штогод адзначаюць у першыя выходныя кастрычніка.

Фестываль пачнецца а 12:00. Свята падзелена на дзве часткі: спачатку выступяць прадстаўнікі розных нацыянальных дыяспар і аб'яднанняў, якія пражываюць у Беларусі. А ўжо з 14:00 уся ўвага будзе засяроджаная на грузінскай культуры.

Не абыдзецца без выступлення грузінскіх творчых калектываў — арганізатары абяцаюць і жывую музыку, і песні, і танцы. Акрамя таго, жадаючых чакаюць кіназона і культурны лекторый: расповеды пра гісторыю, традыцыі і гасціннасць Грузіі. Адной з важных тэм стане 1700‑годдзе прыняцця хрысціянства ў якасці дзяржаўнай рэлігіі ў Грузіі.

На працягу ўсяго дня на пляцоўцы будзе працаваць кірмаш і фудкорт з самымі вядомымі каўказскімі стравамі.

Уваход для ўсіх гасцей свабодны.

Каментары10

  • Gorliwy Litwin
    01.10.2026
    Цяперака калі і Грузія і Белая Русь устойліва вярнуліся ў родную гавань, чаму б і шчыры фэст не правесці? Чаму б не спець, не пагудзець, калі ў агульнай Рускай Хатачцы Парадак ідзець?
  • E6 AH6 & KO
    01.10.2026
    Gorliwy Litwin , Гэта пра цябе кажа мем - Ды што ты чорт пабяры такое вярзеш?
    Сядзі ў сваёй Хайфе і еж сваі сіміты з кунжутам і фалавелі з нутам.
  • Лю
    01.10.2026
    Што тут святкаваць? Адны плачуць, другія скачуць.

Цяпер чытаюць

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў2

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 700 тысяч. Узламаная «Кіберпартызанамі» база Расстата дазволіла ўдакладніць колькасць забітых і зніклых без вестак на вайне расіян6

Мерц: Адмова Украіне ў шляху да НАТА ў 2008 годзе была памылкай14

Адстаўлены віцэ-прэм'ер Шулейка будзе ствараць на Гродзеншчыне аграхолдынг2

«Пакуль мы будзем дамаўляцца, Пуцін апынецца ў Ратэрдаме». Генсак НАТА выказаўся супраць стварэння адзінай еўрапейскай арміі3

Стала вядома, што ўвойдзе ў 22‑гі пакет санцый Еўрасаюза супраць Расіі3

Былы брамнік бразільскай зборнай хутка стане бацькам адразу двух дзяцей ад розных жанчын4

З 1 студзеня павялічыцца мінімальны заробак3

Толькі мова нас звязвае29

«Я чуў галасы ў галаве». Баксёр Тайсан Ф'юры расказаў, як у яго дыягнаставалі шызафрэнію1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў2

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць