Міністр абароны Віктар Хрэнін узнагародзіў удзельнікаў. Іх забралі на зборы па распараджэнні Лукашэнкі.

На працягу двух месяцаў больш за 170 ваеннаабавязаных на базе 103‑й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады прайшлі інтэнсіўны курс баявой падрыхтоўкі: здалі практычныя экзамены па агнявой, тактычнай, інжынернай і медыцынскай падрыхтоўцы, паведамляе Мінабароны.
Таксама ўдзельнікі збору выконвалі задачы па прыкрыцці паўднёвых рубяжоў, у тым ліку па фартыфікацыйным абсталяванні мясцовасці і патруляванні.

«Асабліва каштоўна тое, што вы працавалі як адзіная каманда. У ваеннай справе многае залежыць ад зладжанасці дзеянняў, дакладнага выканання загадаў і даверу адзін да аднаго. Гэтыя якасці вы ў поўнай меры праявілі падчас выканання задач», — расказаў сёння міністр і узнагародзіў удзельнікаў збораў.

Каментары