Грамадства88

Хто той грамадзянін Чэхіі, які прыехаў у Беларусь да хворай маці і быў арыштаваны за данаты на падтрымку Украіны

Віталь Дзямідчык з Гродна апошнія дваццаць гадоў пражыў у Чэхіі і меў два грамадзянствы. Яму пагражае да дзесяці гадоў калоніі.

Віталь Дзямідчык. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Віталь Дзямідчык нарадзіўся ў 1974 годзе ў Гродне. З 2006 года ён пастаянна жыў у Чэхіі, дзе атрымаў мясцовае грамадзянства, захаваўшы пры гэтым і беларускі пашпарт.

У Празе Віталь займаўся бізнэсам: з вясны 2025 года ён быў зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік. Яго дзейнасць была звязана са сферай транспартных перавозак, ІТ і арэндай жылля.

Спакойнае жыццё ў Еўропе перапынілася, калі летам 2026 года Віталь вырашыў паехаць у Беларусь, каб наведаць хворую маці. Неўзабаве пасля перасячэння мяжы, 30 чэрвеня, яго затрымалі сілавікі.

Цяпер мужчына знаходзіцца ў мінскім СІЗА №1 у чаканні суда. Падставай для крымінальнага пераследу сталі грашовыя пераводы на падтрымку Украіны.

Дзямідчыку пагражае ад пяці да дзесяці гадоў калоніі са штрафам па артыкуле 361‑3 Крымінальнага кодэкса.

Праваабаронцы ўжо прызналі Віталя палітычным зняволеным.

На з'ездзе беларусаў Чэхіі прайшла акцыя ў падтрымку палітвязня.

Акцыя салідарнасці з Віталём Дзямідчыкам. Фота: Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Адбыліся масавыя народныя пратэсты супраць дыктатуры і фальсіфікацыі выбараў. На гэта ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10050 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) закранулі сотні тысяч беларусаў. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • Руслан
    08.10.2026
    Разве Беларусь находится в состоянии войны с Украиной?
    Нет, не находится. Работают посольства и т.д. Тогда какая разница, кому донатит гражданин РБ: ВС РФ или ВСУ? Нет разницы. Значит, отвественность/безответственность за такое финансирование должна быть одинаковая. Что скажет на это Конституционный суд РБ?
  • Немец
    08.10.2026
    Руслан, Беларусь в военном союзе с Россией
  • оленевод
    08.10.2026
    Руслан, Напомнить 22 год ? Откуда пришли ватастанцы на территорию Украины ? Откуда летели ракеты в начале войны ? Напомнить? Вот поэтому и взяли его под белы ручаньки ! Де юре не в состоянии войны, дэ факто - СОАГРЕССОР !

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос21

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Сукупнае багацце дзясяткі галоўных мільярдэраў свету за месяц зменшылася амаль на 300 мільярдаў даляраў3

Кітай упершыню пацвердзіў падрыхтоўку сустрэчы Сі, Трампа і Пуціна

Ціханоўская пра ліст часткі былых палітвязняў: Такія адкрытыя лісты трэба пісаць Лукашэнку37

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна50

Вынеслі прысуд былому рэктару віцебскага ВНУ, які прыдумляў студэнтаў — вельмі лагодны

На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны11

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска5

НАТА рыхтуе стратэгію ўдараў у глыбіню Расіі на выпадак атакі Пуціна4

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос21

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць