Згодна з указам Лукашэнкі №330 працягваецца радыкальная перабудова гістарычнага цэнтра Менску. У раёне ГУМа плянуецца цяпер узьвесьці вялікі культурна-забаўляльны комплекс з паркінгам і... аквапаркам. Звацца ён будзе «Новый Центр XXI век».
Згодна з указам Лукашэнкі №330 працягваецца радыкальная перабудова гістарычнага цэнтра Менску.
У раёне ГУМа плянуецца цяпер узьвесьці вялікі культурна-забаўляльны комплекс з паркінгам і... аквапаркам. Звацца ён будзе «Новый Центр XXI век». Ужо створанае адмысловае ААТ на чале з Аляксандрам Насенкам. Арганізацыя, што ён ачоліў, ёсьць цяпер, згодна з пастановаю Менгарвыканкаму, генэральным замоўцам дэталёвае пляніроўкі квартала ў межах праспэкта Скарыны (Незалежнасьці), вуліцаў Леніна, Інтэрнацыянальнай і Камсамольскай.
Раней тут быў заможны кляштар бэнэдыктынак з касьцёлам Сьвятых Схалястыкі й Войцаха. Пазьней у гэтым храме, пераробленым на праваслаўны капыл, была абвешчаная аўтакефалія Беларускае праваслаўнае царквы. У 1969-м гэты храм разам са старасьвецкім кляштарам узарвалі. У 1970-я гады ягоныя падмуркі дасьледаваў Зянон Пазьняк.
Абапал старадаўніх руінаў і цьвінтара кляшатру бэнэдыктынак стаяць цяпер будынкі кінатэатра «Перамога», пракуратуры й некалькі старых камянічак.
Паводле словаў дырэктара ААТ «Новый Центр XXI век», рашэньне аб пачатку будоўлі будзе прынятае пасьля зацьвярджэньня пляніроўкі квартала. Вядома, што ў ім разьмесьцяцца вялікі шматузроўневы паркінг, боўлінг-клюб, гатэль, бар, кавярня, гандлёвыя прадпрыемствы і аквапарк. Гэты выключны праект, паводле сп. Насенкі, мае быць ацэнены ў 10-25 мільёнаў даляраў. На рэстаўрацыю ці ўзнаўленьне здабыткаў менскага дойлідзтва выдаткаваньне гэткіх грошай не прадбачыцца.
❏
-
Шчадроўку з Гомельшчыны ведаюць мільёны людзей па ўсім свеце. У самой Беларусі пра яе мала хто чуў
-
У чатырох польскіх гарадах адбудзецца сінхронны фестываль салідарнасці і культуры Belarus Outside Sound System
-
Рэнесансны шэдэўр з Гальшанаў набыў новы выгляд. Так ён мог выглядаць чатыры стагоддзі таму
Каментары