Акаўнт сілавікоў шукае ахвотных паздымаць людзей на форуме апазіцыі. А ў іншых чатах папярэджвае, што гэта небяспечна
Гэта вельмі падобна на стыль ГУБАЗіК — менавіта Артур Гайко сочыць за акцыямі беларускай эміграцыі.

Карэспандэнты «Нашай Нівы» звярнулі ўвагу на дзіўную актыўнасць новастворанага тэлеграм-акаўнта ID 7685816821.
14 студзеня ён уступіў у некалькі чатаў, звязаных з Літвой і Польшчай. 16 студзеня ён напісаў у суполку «Варшава чат» вось такое паведамленне:

На наступны дзень гэты ж акаўнт спытаўся ў літоўскім чаце, ці не прапанавалі камусьці здымаць за грошы форум Ціханоўскай. А сёння ад самай раніцы ён жа раскідвае аднатыпныя паведамленні такога зместу:

У чаце беларусаў Вільні акаўнт папярэдзіў карыстальніка, што, маўляў, шукаюць людзей, гатовых быць фатографамі на мерапрыемстве, а пасля «ў іх адбяруць у Беларусі кватэры».
Зусім незразумела, у чым сэнс такой паралельнай гульні ў супрацьлеглых кірунках.
Мы паспрабавалі напісаць акаўнту Shane з пытаннем пра тое, што трэба здымаць у Варшаве. Ён адаслаў нас у тэлеграм-бот @EventShots_bot. Вось што нас насцярожыла.
Па-першае, бот створаны крыва — у ім на дзвюх мовах бачны такі надпіс з процьмай памылак у польскай мове:

З польскай тэкст перакладаецца вось так: «Прарыў, Віктар. Дашлі фота або выяву ды атрымаеш графічны доказ. Ананімнасць гарантаваная!»
Па-другое, ён створаны з дапамогай FleepBot, які паказвае ID карыстальнікаў, якія пішуць у бот — менавіта ім карыстаецца ГУБАЗіК, у той час, як у КДБ ёсць самаробныя боты. Гэта важна для аналізу таго, ці сапраўдны чалавек піша ў бот і ці не журналіст ён.
Акурат нядаўна Гайко анансаваў у сваім канале «Беларускі сілавік», што гатовы плаціць за інфармацыю пра беларускую міграцыю і беларускіх добраахвотнікаў. І акурат Гайко летась збіраў інфармацыю пра правядзенне Дня Волі ў эміграцыі.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬУ Вільні шукаюць людзей, гатовых за грошы шпіёніць за літоўскімі спецслужбамі і здымаць акцыі беларусаў
Канал «Белорусскій сіловік» настолькі прарасійскі, што многія меркавалі: гэта расіяне яго вядуць. Не, за ім стаіць суперагент Лукашэнкі
«Сёння гарыць смецце, заўтра будуць гарэць вашы дзеці». Беларусам Літвы рассылалі пагрозы ад імя ультранацыяналістаў. Але пракалоліся
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары
Слабовики и прочие сторонние юзатели "Глаза бога" и подобных сервисов, а попробуйте, просто так, пробить условного вымышленного пользователя нового типа аккаунта на Facebook - хрен у вас получится, если только обоснованный (не политический) запрос Цукербергу пошлёте и вам на него ответят. Ну, или либо примените социальную инженерию и подкините пользователю ссылку в личку на прокладку с трекером и такой лопушок перейдет по ней, тогда его затрекаете. Но, если он будет под VPN сидеть, то мало что вам это даст.
А калі вы з facebook напішыце знаёмаму "гэта я, М.", і пасля яго зловяць - то ваша небяспека будзе такая ж, як з ананімнага telegram напісаць знаёмаму, і пасля яго зловяць.
Не разважайце ў тэрмінах "бяспечных" або "небяспечных" сацсетак/праграм, разважайце ў тэрмінах, якую інфармацыю вы адкрылі і каму. І тут пагрозы дэананімізацыі будуць аднолькавыя для любых мэсэнджараў і сацсетак.