Яно будзе праходзіць да суботы.

Фота: БелТА
Сёння пачынаецца так званае датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта. У беларускіх умовах гэта сродак маніпуляцый і прыпісак.
У выбарчых бюлетэнях пяць прозвішчаў: Аляксандр Лукашэнка, Алег Гайдукевіч, Аляксандр Хіжняк, Сяргей Сыранкоў і Ганна Канапацкая.
Падчас датэрміновага галасавання ўчастковыя камісіі будуць працаваць з 12:00 да 19:00 без перапынкаў.
На мінулых выбарах у 2020 годзе ў датэрміновым галасаванні намалявалі 42 працэнты.
Каментары