Усяго патроху1313

АНТ запусціла інтэлектуальнае шоу, у якім трэба адгадваць кадры з расійскіх серыялаў «Універ» і «Татавы дочкі»

Мы паглядзелі шоу «Адзін на адзін» і расказваем, як зарабіць грошы на веданні дзіцячых цацак і расійскіх серыялаў.

Скрыншот: АНТ

У эфіры АНТ з'явілася забаўляльнае інтэлектуальнае шоу «Адзін на адзін». Яно падазрона нагадвае сусветны хіт The Floor. На рэсурсах The Floor няма інфармацыі, што беларусам прадалі ліцэнзію на праграму, АНТ таксама не раскрывае крыніцы натхнення.

Як і ў The Floor, у шоу ад АНТ ёсць сетка з клетак: толькі іх не 100, а 49. На кожнай клетцы, як і ў The Floor, стаіць удзельнік. Яму прысвойваюць катэгорыю, у якой гэты чалавек мусіць шмат ведаць. Пераважна гэта агульныя тэмы, ніяк не звязаныя з той ці іншай краінай: напрыклад, адзенне, транспарт, свет дзяцінства ці нобелеўскія лаўрэаты. Былі і нацыянальна маркіраваныя катэгорыі, у тым ліку беларускія помнікі, карта Беларусі і расійскія серыялы.

Скрыншот: АНТ

Гульцы выходзяць на дуэлі адно з адным, прычым першага ўдзельніка абірае камп’ютар, а далей, калі той удзельнік не адмаўляецца працягваць гульню, ён сам выбірае канкурэнта з клетак вакол яго. У кожным раўндзе гульцы маюць па 45 секунд часу. 

Сама ж гульня складаецца з таго, што гульцам паказваюць выявы з прадметамі па катэгорыі, якія гуляюць у тым раўндзе, а ўдзельнікі мусяць назваць тыя прадметы. Калі яны даюць правільны адказ, таймер спыняецца і ход пераходзіць да суперніка, а калі не, таймер працягваецца да правільнага адказу ці да сканчэння часу. Не ведаеш адказ — кажы «пас» і карцінку памяняюць, але давядзецца страціць тры секунды штрафнога часу. Калі твой час скончыўся хутчэй за час спаборніка, гульня для цябе скончаная. 

Скрыншот: АНТ

Весці праект паклікалі Паўла Філімонава. 40‑гадовы мінчук вырас з магілёўскай лігі КВЗ і ўжо шмат гадоў вядзе вяселлі, прэзентацыі і іншыя падзеі. У інстаграме Філімонава пазначана, што ён працуе вядучым на радыё Супер FM.

Вернемся да шоу. Першым удзельнікам абралі Аляксандра, настаўніка гісторыі і грамадазнаўства з мінскай школы. Яму ж далі права выбраць першую катэгорыю. Аляксандр абраў «Свет дзяцінства» і сышоўся ў дуэлі з Настассяй, дырэктаркай па рызыках і працэсах у фінтэхкампаніі, якая яму і саступіла. Карцінкі ім паказвалі такія, што не кожны зможа хутка зарыентавацца: акрамя зразумелых лялек, там былі і цацкі накшталт ё-ё ці поп-ітаў.

Выглядае, арганізатары імкнуліся падабраць удзельнікаў з розных прафесій і рэгіёнаў. Паказалі, напрыклад, рэжысёрку з салігорскага Палаца культуры, якая ставіла ў тым ліку свята юбілею газеты «Шахцёр», супрацоўніцу ЖКГ з Чэрвеня і трэнера па боксе з Магілёва. Ілля, кіраўнік участка з будаўнічага прадпрыемства ў Салігорску, прыйшоў на АНТ у вышыванцы і прызнаўся, што любіць беларускую літаратуру.

Скрыншот: АНТ

Да беларускіх пытанняў у першай серыі так і не дайшлі, але расійскія серыялы закранулі. Катэгорыя, аднак, атрымалася няўдалая для ўдзельніц той дуэлі: з паказаных ім кадраў яны адгадалі хіба што «Універ» і «Татавых дачок» ды спасавалі на шматлікіх іншых выявах.

Пагуляліся ў шоу і з загадкамі — як абяцаў Павел Філімонаў, яны будуць «кананічныя», на якіх «мы выраслі». Напрыклад, былі загадкі пра «зімой і летам адным колерам» ці пра «красную дзявіцу».

Скрыншот: АНТ

Пераможца кожнага з раўндаў далучае да сваей клеткі клетку спаборніка, і той, хто выштурхне з гульнявога поля іншых гульцоў, атрымае галоўны прыз — 10 тысяч рублёў. Першага выпуску на гэта не хапіла, у ім вызначылі толькі прамежкавага пераможцу.

Гэта Дар’я, студэнтка з Мар’інай Горкі, якая вучыцца ў Акадэміі кіравання. Дзяўчына падключылася да гульні толькі пад канец серыі, але ў выніку атрымала яшчэ тры дадатковыя ячэйкі. Як удзельніцы, што заняла больш за ўсё клетак за выпуск, ёй далі тысячу рублёў.

Дар'я, першая прамежкавая пераможца шоу. Скрыншот: АНТ

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • А на****
    13.10.2026
    А какого лешего вы эту колхозную дрянь вообще смотрите?
    Хотя.. может я и не прав,люди не не смотрят,одни какие-нибудь недоразвитые ябатьки.
  • ЯМы97
    13.10.2026
    А на****, просты апаліцічны народ любіць такое
  • 09082020
    13.10.2026
    Побеждает тот кто не угадал ничего.

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос8

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

«Ён можа актывізаваць свае кантакты з Пуціным». Эксперты ацанілі наступствы паразы Трампа для Украіны і Еўропы4

Памёр Цінта Брас8

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі2

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос8

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць