Свет22

Сырскі ўпершыню распавёў пра свой канфлікт з экс-міністрам абароны Міхаілам Фёдаравым

«Ён лічыў, што лепш ведае нашы патрэбы». У інтэрв’ю BBC Аляксандр Сырскі заявіў, што прычынай спрэчак з Міхаілам Фёдаравым былі фінансаванне арміі і закупкі ўзбраенняў.

Міхаіл Фёдараў. Фота з яго сацсетак

Паводле былога галоўнакамандуючага, Фёдараў аддаваў перавагу закупкам дронаў, ігнаруючы іншыя патрэбы войскаў. У выніку арміі не хапала наземных робатаў і іншага абсталявання. Сам экс-міністр раней абвінавачваў Сырскага ў блакаванні ініцыятыў і інтрыгах.

Як патлумачыў генерал, Генштаб складаў план закупак на падставе заявак ад войскаў. Аднак міністр, паводле Сырскага, размяркоўваў грошы паводле ўласных прыярытэтаў: напрыклад, фінансаваў закупкі дронаў адразу на год, тады як закупкі наземных рабатызаваных комплексаў і іншага неабходнага абсталявання не праводзіліся.

«Ён лічыў, што лепш ведае нашы патрэбы, што можна не звяртаць увагі на нашы патрэбы», — сказаў Сырскі.

На пытанне, ці быў ён супраць павелічэння закупак дронаў, генерал адказаў адмоўна. Ён кажа, што фронт трэба забяспечваць збалансавана: адначасова закупляць беспілотнікі, боепрыпасы, наземных робатаў і транспарт. Пры гэтым, паводле яго, нават пастаўкі дронаў былі выкананыя толькі напалову.

Фёдараў пасля свайго звальнення выказваў супрацьлеглыя прэтэнзіі. Ён сцвярджаў, што Сырскі перашкаджаў працы міністэрства, якое зэканоміла каля 100 мільёнаў долараў на тэндарах па закупцы артылерыйскіх снарадаў і яшчэ мільярды — на закупках дронаў.

«Я сутыкнуўся з тым, што нашы ініцыятывы проста блакаваліся. Сырскі аказаўся гатовым плесці інтрыгі, гаварыць за спінай і сцвярджаць, нібыта супраць яго нехта «замовіў кампанію», — заяўляў экс-міністр абароны.

Уладзімір Зяленскі, тлумачачы звальненне ў 2026 годзе абодвух, казаў, што канфлікт узнік праз умяшанне ў чужую сферу адказнасці. На пытанне, хто менавіта ўмешваўся, Сырскі адказваць не стаў і адзначыў, што рашэнне аб звальненні было ў паўнамоцтвах прэзідэнта.

Каментары2

  • Ну
    13.10.2026
    Два прынцыповых ... Яны нават не падумалі, які б выдатны вынік мог атрымацца ад іх сумеснай, заснаванай на ўзаемапавазе і кампрамісах, працы.
  • Янка
    13.10.2026
    "Як патлумачыў генерал, Генштаб складаў план закупак на падставе заявак ад войскаў. Аднак міністр, паводле Сырскага, размяркоўваў грошы паводле ўласных прыярытэтаў: напрыклад, фінансаваў закупкі дронаў адразу на год."
    То бок у ЗСУ існавалі 2 сістэмы планавання закупак: класічная "генштабаўская" і фёдараўская. Але Сырскі лукавіць - Фёдараў размяркоўваў грошы не на падставе ўласных прыярытэтаў, а таксама на падставе заявак ад войскаў. Вось толькі задавальніліся яны Сырскім і Фёдаравым па розных падыходах. Якім заяўкам Сырскі даваў ход, а якім - не, і па якіх крытэрыях - гэтага Сырскі не тлумачыць. У гэтай сувязі Сырскага неаднаразова папракалі ў фаварытызме. А вось у Фёдарава тут усё было празрыста - кожны баявы поспех падраздзяленні ЗСУ верыфікавалі праз інавацыйную інфармацыйную сістэму DELTA, якая распрацоўвалася ад самога пачатку вайны. За гэта паспяховыя падраздзяленні ЗСУ атрымлівалі E-балы ў адпаведнасці са сваяасаблівым прэйскурантам, і за іх наўпрост замаўлялі на маркетплэйсе Brave1 Market канкрэтную зброю і амуніцыю, абмінаючы доўгі інтэнданцкі ланцуг. Адначасовая гэта інфармацыя выкарыстоўвалася для аператыўных зменаў ў агульную структуру забяспячэння войска. То бок ужо не вайсковыя чыноўнікі, а менавіта паспяховыя вайсковыя падраздзяленні нізкага узроўню фактычна вырашалі, што і па якіх коштах набудзе МА для ЗСУ, а вайсковым чыноўнікам пакідалася роля суправаджэння заключаных сістэмай Brave1 Market здзелак па закупу зброі і амуніцыі. Зразумела, што шмат каго з вайсковых чыноўнікаў гэты падыход пазбавіў кармушкі, бо лабістам вытворцаў узбраенняў стала незразумела, да каго ісці з хабарамі і адкатамі. І наадварот, нарэшце шанс атрымалі вытворцы з найлепшымі паказчыкамі кошту/эфектыўнасці з кропкі погляду непасрэдных спажыўцоў.
    Сістэма Фёдарава прынцыпова адрозніваецца ад большасці нават некарумпаваных тэндэрных сістэм, дзе спачатку жорстка і не заўсёды ўдала фармулююцца мінімальныя патрабаванні, пасля чаго галоўным крытэрыем выбару застаецца толькі цана. У выніку немагчыма набыць ненашмат даражэйшы, аля нашмат лепшы тавар альбо паслугу.

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну18

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала Кіеў балістыкай. Пра яе набліжэнне нават не папярэдзілі

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі20

У Барысаве дзяцел заняўся дызайнам фасадаў і не дае жыхарам зранку спаць

У Францыі хакеры ўзламалі халадзільнікі ў сотнях супермаркетаў. Замест мінусавой тэмпературы яны сталі даваць плюсавую5

«Так званая постпенітэнцыярная адаптацыя». Дэпартаваны палітвязень Кірыла Пазняк апублікаваў сваё ФОТА з дочкамі1

У Германіі затрымалі падазраваных у падпале станцыі Starlink у Польшчы. Яны іншаземцы2

У Вільні былы кіраўнік элітнага падраздзялення паліцыі застрэліў віцэ-чэмпіёна Еўропы па кікбоксінгу — бо той сікаў каля дома23

Мінскі дызайнер, які стварыў пухавік з сена, здзівіў яшчэ раз7

У Грэцыі выратавалі 44‑гадовую жанчыну, якая правяла ў моры 20 гадзін

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну18

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць