Грамадства1414

Ціханоўская: Беларускія ўлады заклікаюць жанчын нараджаць, але пасля нараджэння дзіцяці многія сутыкаюцца з фінансавай ямай

Дэмакратычная лідарка звярнулася да беларусаў з нагоды Дня маці, які сёння адзначаецца ў Беларусі.

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

«Быць маці — адна з самых складаных і адначасова самых важных і каштоўных задач, з якой сутыкаюцца жанчыны. Гэта тытанічная праца, у якой няма выходных, перапынкаў і водпуску. Вы аддаяце сваім дзецям сябе цалкам: разам з імі адкрываеце гэты свет, вучыце іх адрозніваць добрае ад дрэннага, падтрымліваеце, калі ім страшна, і радуецеся кожнай іх маленькай перамозе. Пра добрае і дрэннае лёгка гаварыць, калі гэта казкі і мультфільмы. Але калі гаворка заходзіць пра рэальнае жыццё, не заўсёды знаходзяцца словы», — напісала Святлана Ціханоўская.

Па яе словах, зараз у беларускіх месцах пазбаўлення волі знаходзяцца 113 палітычных зняволеных жанчын. Прынамсі 14 з іх — матулі непаўналетніх дзяцей.

«Беларускія ўлады заклікаюць жанчын нараджаць, але пасля нараджэння дзіцяці многія сутыкаюцца з фінансавай ямай. Падчас дэкрэта выплата па доглядзе за першым дзіцем складае 35% сярэдняга заробку — а калі жанчына вырашае вяртацца да працы, то часта сутыкаецца з прапановамі звольніцца, пераносамі працоўных месцаў ці складанасцямі з пошукам працы», — зазначыла палітык.

Яна зазначае, што, на жаль, матчыну працу вельмі часта ўспрымаюць як нешта само сабой зразумелае. Маці можа адкладаць свае планы, кар’еру, сон, адпачынак і ўласныя жаданні дзеля свайго дзіцяці і нічога не патрабаваць наўзамен. 

«Я ведаю, што цяпер у Беларусі многія з вас адчуваюць трывогу за будучыню сваіх дзяцей, за іх бяспеку і свабоду. І нават калі самім бывае страшна і няпроста, вы працягваеце быць для сваіх дзяцей апорай, даваць ім любоў, клопат і адчуванне бяспекі.

Менавіта таму яшчэ важней зноў і зноў паўтараць: дзякуй. Дзякуй за вашу любоў, цярпенне і сілу. За тое, што вы захоўваеце ў дзецях веру ў дабро, свабоду і справядлівасць, нават калі навокал часта адбываецца зусім іншае. І я цалкам упэўненая, што вашыя дзеці вырастуць у цудоўных дарослых, якія зробяць Беларусь лепшай. З Днём маці!» — напісала Святлана Ціханоўская.

Каментары14

  • Мальтус
    14.10.2026
    Тяжело? Ну, не рожайте. Никто не заставляет. Планета и так перенаселена.
  • Ланч Бокс
    14.10.2026
    А калі паспрабаваць не сядзець у дэкрэце, а проста пайсці працаваць, не разглядала такую опцыю, як робяць у цывілізаваным свеце? Ці вопыт БССР бліжэй да сэрца?
    Навошта ты сябе катавала, "аддаючы сябе", калі гэта табе было не ў шчасце? Навошта ты гэты негатыў падсвядома дзецям перадавала? Чаму ты пазбавіла дзяцей магчымасці праводзіць час у якасных дзіцячых садках, секцыях, установах, проста дапамагаючы мужу РАЗАМ плаціць за дабрабыт дзяцей?
    Чаму ты толькі зараз спахвацілася "працаваць да начы", каб мець капейчыну на дзяцей? Што табе перашкаджала дапамагаць мужу ў свой час, а не вісець у яго на карку?
  • Парада
    14.10.2026
    Паглядзець на Прэзідэнта Трампа: адна прэс-сакратарка цяжарная працавала да ўпору і пасля нараджэння зноўка адразу ўскочыла на ногі, трохі мо збавіўшы абароты; у новая сакратаркі, працы якой не пазайздросціш - ажно 4 (чацвёра) дзяцей! Хтосці калісці чуў, каб яны енчылі і лямантавалі з гэтай нагоды? А ў нашых: як штосці трэба - дык гендэрную роўнасць падавай, а як ня хочацца нічога рабіць - дык у іх "нябачная праца". Як сказаў Сяргей Ціханоўскі: уставай з канапы!

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць