Памерла Зінаіда Харытончык — выкладчыца Лінгвістычнага ўніверсітэта з 60‑гадовым стажам
Яе называлі легендай Лінгвістычнага.

Памерла легенда Лінгвістычнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар Зінаіда Харытончык. Ёй было 82 гады.
Яна была загадчыцай кафедры агульнага мовазнаўства Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Яе доктарская была прысвечана прыметнікам: «Прыметнік: значэнне, словаўтварэнне, функцыі» (1987)
«Я прыйшла ва ўніверсітэт 16‑гадовай дзяўчынкай, — згадвала яна ў адным з інтэрв'ю. — Моладзь таго часу была беднай, гэта значыць, мы не мелі вельмі многага. Каб вывучыць фанетыку англійскай мовы, я павінна была прыходзіць у адзіны на той час кабінет англійскай мовы, дзе стаяла некалькі магнітафонаў, і на працягу некалькіх гадзін праз навушнікі праслухоўваць фанетычныя практыкаванні. Мы былі беднымі не толькі ў плане тэхнічнага аснашчэння самога ўніверсітэта і забеспячэння навучальнага працэсу. Нам не хапала і звычайных жыццёвых даброт — адзення, абутку, магчымасцяў для адпачынку і забаў. І таму, калі ў мяне не было магчымасці пайсці ў тэатр, я бралася за кнігу і рыхтавалася да заняткаў».
Выкладчыца аддала Лінгвістычнаму шэсць дзесяцігоддзяў.
«У 1960 годзе воляю лёсу я прыйшла ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. З таго часу ўсё маё жыццё аказалася звязаным менавіта з гэтым інстытутам, які сёння стаў універсітэтам. Сёння я ўспрымаю гэтую сувязь як надзвычай шчаслівую, бо праца ва ўніверсітэце заўсёды прыносіла мне неверагодную радасць. А гэта ўжо 58 гадоў працоўнага стажу, не лічачы пяці гадоў навучання ў інстытуце», — казала жанчына ў 2023 годзе.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары