Меркаванні4848

«Если не владеете русским, то советую заняться его изучением»

Чыноўнікі на словах выказваюць павагу да мовы, але справаводства па-беларуску весці не спяшаюцца.

Чыноўнікі на словах выказваюць павагу да мовы, але справаводства па-беларуску весці не спяшаюцца.

«Дзяржаўнымі мовамі ў Беларусі з’яўляюцца беларуская і руская мова». Гэты радок з Канстытуцыі вядомы кожнаму, а чыноўнікі не стамляючыся дадаюць яго да сваіх справаздач, калі патрэбна прадэманстраваць моўнае раўнапраўе ў Беларусі. За час маёй персанальнай кампаніі «Справаводства па-беларуску на гэты радок Канстытуцыі і закону «Аб мовах» спасылаўся ці не кожны чыноўнік. І няхай пакуль гэтыя адказы былі фармальнымі адпіскамі, 60–65% іх былі напісаныя па-беларуску. У расійскамоўных адказах таксама было паважнае стаўленне да беларускай мовы.

Хоць мова і знаходзіцца у справаводчым заняпадзе, але большасць чыноўнікаў у сваіх паперах выказвалі да яе любоў і павагу. Але не ўсюды і не ўсе. Вось, да прыкладу, расейскамоўны адказ на зварот, падпісаны старшынёй Калінкавіцкага райсавета дэпутатаў В. Н. Ціханоўскім: «все депутаты поддерживают результаты референдума, на котором было принято решение, о равнозначности белорусского и русского языка в Республике Беларусь», а разам з тым «…переводить делопроизводство на белорусский язык…. не имеет смысла».

В. Н. Ціханоўскі паведамляў мне, што

«президент Республики Беларусь, А. Г. Лукашенко очень доступно ответил на Ваш вопрос»
, хоць да прэзідэнта я з гэтым пытаннем і не звяртаўся. Відаць, пан Ціханоўскі вырашыў выступіць пасярэднікам паміж мной і прэзідэнтам, таму і далучыў да свайго адказу словы А. Г. Лукашэнкі: «… вопросы языковые раз и навсегда в стране решены», «… мы этот вопрос однозначно решили на референдуме, и я не собираюсь вносить какие-либо дополнения и новшества», «… язык это та сфера, которая не терпит никакой диктатуры и насилия. Я вообще сторонник того, чтобы у нас не было никаких запретов и никакого насилия. Как и жить люди должны решать сами…».

Атрымаўшы такі змястоўны расійскамоўны ліст, я папрасіў даслаць мне яго на беларускай мове, на мове майго звароту. Сэнс адказу можна перадаць двума сказамі: «Ни в Законе Республики Беларусь „Об обращениях граждан“, ни в Положении нет указания на то, что ответы гражданам дожны предоставляться на том языке, на котором было изложено поступившее обращение».

Адказ з Міністэрства энергетыкі падпісаны намеснікам міністра М.І. Міхадзюком выказваў мне падзяку «за проявленную заботу и инициативу по сохранению национальных ценностей».

Я папрасіў даслаць мне адказ на мой зварот на беларускай мове і атрымаў ліст, зноў па-расейску, які ўяўляў сабой скарочаны варыянт папярэдняга ліста. На трэці ліст я зноў атрымаў амаль ідэнтычны расейскамоўны адказ. Відаць, міністэрства занятае нафтагазавай вайной, а лісты з фронта, як вядома, ідуць марудна і інфармацыю нясуць сціслую.

З Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання прыйшоў вялікі змястоўны ліст падпісаны першай намесніцай міністра Н. Н. Каткавец, дзе паміж іншага было адзначана, што

«процесс перехода на белорусский язык в стране, где 81% населения этнические белорусы — неизбежен»
, а таксама было адзначана тое, што «проводится последовательная политика по сохранению культурного наследия белорусов, лучших черт белорусского характера: уважение к людям других национальностей и конфессий, терпимость, толерантность, гуманизм, миролюбие». Ну і на прыканцы, як гэта ўжо было неаднойчы, была выказана падзяка «за гражданскую позицию по возрождению духовности и сохранения национальности в Беларуси».

Атрымаўшы такі добразычлівы і змястоўны ліст, я не сумняваўся што змагу атрымаць яго беларускамоўны вырыянт. Але адказ, падпісаны той жа Каткавец, уяўляў сабой толькі беларускамоўны «скарочаны варыянт» расейскамоўнага тэксту, які змясціўся ў адным сказе і пазнаку на тое, што «перапіска з Вамі па дадзеным пытанні спыняецца».

Таму мне зноў прыйшлося папрасіць поўны беларускамоўны адказ. Прыйшоў падпісаны Каткавец ліст наступнага зместу:

«Нягледзячы на тое, што Вы не з’яўляецеся дзяржаўным служацым, як беларускі грамадзянін, які атрымаў адукацыю ў Беларусі, Вы павінны таксама валодаць дзьвюма мовамі, паколькі абавязкова вывучалі іх у вучэбных установах нашай радзімы.

Вельмі прыемна, што Вам больш падабаецца размаўляць на беларускай мове, але гэта не можа быць прычынай таго, каб дзяржаўныя служачыя нашай установы марнавалі службовы час на пераклад лістоў паблажаючы Ваш капрыз».

Але рысу пад тым месцам, дзе знаходзяцца беларускамоўныя у Беларусі падвёў рэктар Мінскага інстытуту кіравання, доктар эканамічных навук, прафесар Н. В. Суша:

«В соответствии со ст. 17 Конституции Республики Беларусь государственными языками в Республике Беларусь являются белорусский и русский. В Минском институте управления все делопроизводство ведется на русском, т. е. государственном языке. Если Вы, господин Случак, не владеете одним из государственных языков — русским, то советую Вам заняться его изучением. Изучив русский язык, Вы тем самым сможете поднять свой культурный уровень и несколько расширить имеющийся у Вас кругозор.

На этом переписку по поднятому Вами вопросу считаю законченной, поскольку ее продолжение не имеет смысла и является пустой тратой дорогостоящего рабочего времени.

Желаю Вам успехов в изучении русского языка. Это тем более важно, что одним из критериев определения культурного уровня человека всегда считалось владение им не одним, а двумя или несколькими языками».

Як бачна, пакуль беларуская мова не набудзе статус адзінай дзяржаўнай мовы ў Беларусі, альбо пакуль закон «Аб мовах» не забяспечыць сапраўды роўны статус абедзьвюх моў, беларускамоўны чалавек будзе абраджацца чыноўніцкім свавольствам і ўсёдазволеннасцю, а беларуская мова будзе ў заняпадзе.

Каментары48

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца1

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканец падумвае пераязджаць у Беларусь — прычына арыгінальная7

Мінскаму фатографу пагражае да пяці гадоў калоніі за «фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання»

У Харкаве КАБ зноў трапіла ў шматпавярховік ВІДЭА1

«Спісаў яшчэ ніхто зверху не спускаў». Дзейны сілавік расказаў пра заробкі, рэпрэсіі і чысткі ў міліцыі напярэдадні выбараў3

Зяленскі расчараваны, што ЗША выдалі канфідэнцыйную інфармацыю пра просьбу Украінай «Тамагаўкаў»

Затрыманых акцёраў РТБД вызвалілі

ЗША ўвялі санкцыі супраць чатырох кампаній за супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі

Наколькі карысны гарбуз?1

Лідарка літоўскіх сацыял-дэмакратаў адмовілася ўзначаліць урад. Прычына нечаканая5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца1

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →