Музыка1313

Выйшаў альбом Людмілы Краўцовай, маці Івана Краўцова. Ён праляжаў на паліцы больш за 20 гадоў

Альбом «Дневной» быў гатовы ў 2002 годзе, але не выйшаў: тады КДБ арыштаваў бацьку сям'і, банкіра і прадзюсара Яўгена Краўцова.

На стрымінгавых платформах выйшаў альбом «Дневной» спявачкі Людмілы Краўцовай. Пра гэта паведаміў у фэйсбуку яе сын Іван Краўцоў, сакратар Каардынацыйнай рады (2020-2026).

Паводле яго слоў, альбом быў гатовы яшчэ ў 2002 годзе, але праз складаныя абставіны ў сям'і ў той час так і не дайшоў да слухача. Нядаўна сям'я знайшла арыгінальны эскіз вокладкі. Гэта каляровая раздрукоўка пачатку 2000-х, якую рабіў дызайнер Раберта Касануэва. Знаходка і стала падставай нарэшце выдаць альбом.

«Дневной» працягвае альбом «Ночной», які выйшаў у 2001 годзе. Па словах Краўцова, тэксты і некалькі песень напісаў Васіль Шугалей, першы прадзюсар «Ляпіса Трубяцкога» і «Запрещённых барабанщиков», якога ўжо няма ў жывых. З тэкстамі дапамагаў Сяргей Філімонаў, стваральнік перадачы «Відзьма-нявідзьма», які таксама памёр. Аранжыроўкі некалькіх песень зрабіў Павел Кузін, бубнач «Браво». Да працы далучыўся і беларускі прадзюсар і кампазітар Максім Алейнікаў.

Бацька Івана, Яўген Краўцоў, быў старшынёй праўлення «МінскКомплексБанка». Апроч гэтага ён займаўся музыкай і кіно. Яўген Краўцоў прадзюсаваў першы альбом «Ляпіса Трубяцкога», меў музычную студыю. У 2002‑м яго арыштавалі — нібыта за растрату. Ён не прызнаў віну. Суд прысудзіў Яўгену Краўцову 8 гадоў калоніі. За кошт некалькіх амністый ён вызваліўся прыкладна праз 5,5 года. Пасля вызвалення Яўген Краўцоў пераехаў у Расію, у Серпухаў пад Масквой, дзе жыў з сям’ёй. Паводле слоў Івана, турма падарвала яго здароўе. Апошнія гады ён здымаў дакументальныя фільмы духоўнага зместу і выдаваў кнігі. Памёр у 2012 годзе ў Серпухаве пасля працяглай хваробы.

Маці Івана, Людміла Краўцова, спявачка. У 1990‑я па тэлебачанні круцілі яе кліпы «Салавей», «Срэбраны дождж», «Путнік», «Вясна». Пасля смерці мужа яна вярнулася ў Беларусь. З часам далучылася да музычнага гурта «Тымпан». Выгадавала пяцярых дзяцей.

Іван Краўцоў з бацькамі. Фота: архіў Краўцова

Каментары13

  • Ох
    23.10.2026
    Нібыта? Хаха
  • .
    23.10.2026
    На сайце "Тимпан" у раздзеле "ВИДЕО" першы кліп:
    «Братскому народу России» солистка Людмила Кравцова (Сергеева)

    Відэа выдалена, ў інтэрнэце засталася копія.
    "Брошусь я как Матросов и как солдат Родионов, как ополченец Павлов, брошусь с врагами в бой"
    У гэты момант песні відэарад паказвае Арсена Паўлава "Матаролу", сумна вядомага па ДНР.

    А Радыёнаў - ўдзельнік Першай Чачэнскай вайны. Ягоную смерць спрабавалі падаць як пакутніцкую, што не прайшло праверкі нават самой камісіі па кананізацыі РПЦ.
    Астатні тэкст таксама цяжка слухаць: "Сколько нас? Миллионы..." пад маршы праваслаўных, з мітрапалітам Кірылам, імперскім сцягам і г.д.


    Другі ў спісе кліп:
    «Донбасс» проект Творческой группы «Тимпан» Исполняет композитор Владимир Казбанов
    Людміла там толькі прысутнічае.
    Сярод іншых відэа групы, ўжо без Людмілы, ёсць выкананні на фестывалі "Неба славян" у Севастопалі, ў час акупацыі і "Война", песня з праграмы "Черная дорога. Донбасс".
  • Жора
    23.10.2026
    ., якая неспадзяванка - расейскамоўны кантэнт ідзе ў пары з рускім мірам.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць