У «Мінск-Свеце» будзе яшчэ адзін вялікі гандлёвы цэнтр. Вось як ён выглядае ўсярэдзіне
У «Мінск-Свеце» шмат розных крам, але вялікі ГЗЦ (з атрыумам, крамамі адзення і не толькі) толькі адзін — Avia Mall. Нядаўна, аднак, адкрыўся яшчэ адзін аб'ект, які ўключае ў сябе функцыі і гандлёвага цэнтра, і офіснага будынка, і паркінга. Гаворка пра комплекс з назвай «Лазурны-Рыўера». Днямі забудоўшчык паказаў, як ён выглядае ўсярэдзіне, піша «Анлайнер».

«Лазурны-Рыўера» без лішняга шуму і анонсаў вырас у 13‑м квартале, на тэрыторыі, якая абмежаваная Паўднёвай магістраллю, вуліцамі Шчамялёва і Лучанка. Яго адрас — вуліца Леаніда Шчамялёва, дом 11. Праз дарогу ад яго — чыгунка, так што новы будынак стаў своеасаблівым шчытом, які хоць трохі абараняе жылыя дамы ад гукаў цягнікоў.

Комплекс складаецца з трох блокаў: А (тры паверхі плюс цокальны і эксплуатаваны дах), Б (два паверхі і цокальны) і В (тры паверхі з эксплуатаваным дахам). Машына-месцы размяшчаюцца на другім, трэцім паверхах і на эксплуатаваным жаху — іх, дарэчы, можна купіць.


Але мала хто ведаў, што ўсярэдзіне будынка хаваецца яшчэ і некалькі паверхаў, прызначаных для крамаў і кавярняў. Забудоўшчык зараз шукае арандатараў, таму раскрыў таямніцу і паказаў, як усё выглядае знутры.
Трох'ярусны атрыум размешчаны ў блоку Б. Прастора спраектаваная як грамадская зона — з двума парамі панарамных ліфтаў і аздабленнем у сучасным стылі. Пасля адкрыцця тут пунктаў прыцягнення мясцовыя жыхары, такім чынам, атрымаюць яшчэ адзін паўнавартасны ГЗЦ, дзе можна будзе прагуляцца ў вольны час.



На месцы некалі планаванага ГЗЦ «Трайпла» будуюць тры шматпавярховікі
Спадкаемцы «Вострава чысціні» закрываюць крамы і фіксуюць страты
У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам
У Мінску адкрыўся яшчэ адзін Mak.by
На фасадзе мінскага гандлёвага цэнтра запусцілі самы вялікі ў краіне экран
У ГЗЦ «Тытан» зрабілі рэканструкцыю і рыхтуюцца да адкрыцця новай гандлёвай галерэі ФОТЫ
Цяпер чытаюць
Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША
Каментары