Свет

У Польшчы будуць судзіць жанчыну, якая збіла ўкраінскіх дзяцей і ўсхваляла расійскую агрэсію

26‑гадовую Караліну О. абвінавачваюць у нападзе на ўкраінскіх падлеткаў на школьнай пляцоўцы ў Легніцы. Паводле пракуратуры, яна абражала дзяцей праз іх нацыянальнасць, ударыла траіх і публічна ўхваляла вайну Расіі супраць Украіны. 

Пракуратура польскай Легніцы накіравала ў суд абвінаваўчы акт у дачыненні да 26‑гадовай Караліны О., якая напала на групу дзяцей з Украіны на школьнай спартыўнай пляцоўцы.

Жанчыну абвінавачваюць у публічнай абразе шасці непаўналетніх украінцаў праз іх нацыянальнасць, ужыванне гвалту ў дачыненні да трох з іх і публічным ухваленні агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны, піша ukranews.com. 

Інцыдэнт адбыўся 18 ліпеня 2026 года пасля 21:00 на мясцовай школьнай пляцоўцы. Там знаходзіліся шасцёра дзяцей з Украіны ва ўзросце 13—14 гадоў і Караліна О. са сваімі дзвюма дочкамі.

Паводле польскіх СМІ, жанчына спачатку абражала дзяцей, а потым пачала біць хлопца і дзвюх дзяўчынак. Сам напад зафіксавалі камеры відэаназірання. Маці адной з пацярпелых расказала, што жанчына ўдарыла яе дачку кулаком у твар.

Перш чым пачаць біць дзяцей, нападніца патрабавала ад іх размаўляць паміж сабой па-польску.

Акрамя абразаў і гвалту на глебе нацыянальнасці, Караліне О. інкрымінуюць парушэнне цялеснай недатыкальнасці і публічнае ўхваленне агрэсіўнай вайны, якую вядзе Расійская Федэрацыя. 

У якасці абцяжарвальных абставін следства вызначыла ксенафобскія матывы і тое, што пацярпелым не споўнілася 15 гадоў.

На першым допыце Караліна О. прызнала, што ўдарыла адну з дзяўчынак адкрытай далонню, а хлопца, паводле яе слоў, толькі адштурхнула. Пазней яна перастала прызнаваць віну і адмовілася даваць тлумачэнні.

Жанчыне пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля5

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Усе навіны →
Усе навіны

У Жабінкаўскім раёне ў ДТЗ загінулі два чалавекі

У Інданезіі сустрэлі змяю, якая паставіла сусветны рэкорд па даўжыні

У Беларусі паскорыўся рост ВУП5

Юшкевіч: Аднойчы мне прапанавалі: «Адно слова па-польску — 5 сутак ШІЗА. Рызыкнеш?»10

У мінскае метро маладзён хацеў зайсці з небяспечным кіем3

Цела кракаўскага стралка ніхто забіраць для пахавання не хоча. Яго думаюць аддаць навукоўцам6

Miss Kraken: сакрэтная ўкраінская сістэма выглядае як навуковая фантастыка, але ўжо працуе на фронце3

Жэрар Дэпард'ё прызнаў сваю віну ў сэксуалізаваным гвалце4

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля5

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць