Расійскія беспілотнікі ноччу з 21 на 22 лістапада атакавалі пяціпавярховы жылы дом у пасёлку Дымер Вышгарадскім раёне Кіеўскай вобласці. У выніку ўдару кватэры з першага па пяты паверх былі разбураныя, узнік пажар.

Ратавальнікі эвакуявалі 9 чалавек, сярод якіх адно дзіця.
Таксама пашкоджана памяшканне крамы, а выбуховай хваляй закранула будынак размешчанага побач дзіцячага садка.
Па словах кіраўніка Кіеўскай абласной вайсковай адміністрацыі Цімура Ткачэнкі, у выніку атакі пацярпелі два чалавекі, сярод іх дзіця. Падлетак атрымаў шматлікія асколачныя раненні рукі, яго шпіталізавалі. У 22‑гадовай дзяўчыны былі парэзы ступні, медыкі аказалі ёй дапамогу на месцы.
Пад заваламі могуць знаходзіцца 7 чалавек. На месцы працягваюцца аварыйна-выратавальныя і пошукавыя работы. Інфармацыя пра магчымых загінулых і іншых пацярпелых удакладняецца.
Каментары