Падрабязнасці сюжэта трымаюць у сакрэце.

Выйдзе працяг серыі фільмаў «Адзін дома». Над ім працуе студыя 20th Century Studios.
Як піша Variety, сцэнарый разам з Макалеем Калкіным, зоркай арыгінальнага фільма, пішуць Сэт Роген і Эван Голдберг. Прадзюсаваць стужку яны будуць праз сваю кампанію Point Grey.

Падрабязнасці сюжэта і акцёрскі склад трымаюць у сакрэце. Макалей Калкін зноў сыграе Кевіна Макалістэра.
Першы фільм «Адзін дома» выйшаў у 1990 годзе. У ім 9‑гадовы Калкін граў Кевіна, якога сям'я забыла дома, калі з'язджала на Каляды. Кевін абараняе дом ад зладзеяў — «Мокрых бандытаў».
Сіквел «Адзін дома 2: Згублены ў Нью-Ёрку» (1992) паўтараў тую ж задуму, але ў вялікім горадзе. Трэці фільм (1997) быў ужо без Калкіна: Кевіна граў Алекс Лінц. Пасля выйшлі яшчэ тры фільмы: два тэлевізійныя і «Home Sweet Home Alone» на Disney+.
Каментары