Грамадства

Як змяніўся Даўгінаўскі тракт пасля рэканструкцыі

На ўчастку паміж вуліцамі Будслаўскай і Баграмяна Даўгінаўскага тракту крайнія правыя палосы аддалі грамадскаму транспарту. На частцы дарогі дазволілі хуткасць да 80 кіламетраў за гадзіну, а каля новай інфекцыйнай бальніцы абсталявалі бясплатную паркоўку, паведамляюць «Мінск-Навіны».

На праезную частку нанесеная новая разметка.

На скрыжаваннях і пешаходных пераходах устаноўленыя вынасныя святлафорныя калонкі. У абодвух напрамках дарога мае па чатыры паласы, а ў асобных месцах і пяць. Прычым першая адведзеная выключна для грамадскага транспарту.

На гэта кіроўцам указваюць дарожныя знакі 5.9.1 «Паласа для маршрутных транспартных сродкаў» і разметка 1.23 у выглядзе вялікай літары А.

На невялікім участку тракту — ад вуліцы Баграмяна ў напрамку вуліцы Будслаўскай — хуткасць транспартных сродкаў абмежаваная 80 км/г. А вось за рэгуляваным пешаходным пераходам дазволена рухацца ўжо з хуткасцю не вышэйшай за 60 км/г. Выявы дарожных знакаў з указаннем хуткасці нанесеныя на праезную частку на палосах як у напрамку вуліцы Будслаўскай, так і на супрацьлеглым баку дарогі.

На пешаходным пераходзе ўстаноўленая прылада выкліку зялёнага сігналу святлафора. Веласіпедыстам і карыстальнікам сродкаў персанальнай мабільнасці дазволена перасякаць праезную частку ў гэтым месцы, не спешваючыся, — на святлафорных калонках устаноўленыя спецыяльныя велатаблічкі.

Змянілася і тэрыторыя, прылеглая да новай Гарадской інфекцыйнай бальніцы, урачыстае адкрыццё якой адбылося 30 кастрычніка. У зялёнай зоне высаджаныя кусты і маладыя дрэвы.

Рух транспарту і пешаходаў на скрыжаванні Даўгінаўскага тракта і вуліцы Баграмяна рэгулюецца з дапамогай святлафораў. Ехаць па гэтай вуліцы можна з хуткасцю да 40 км/г.

Побач з дарогай абсталяваная бясплатная ёмістая паркоўка. Тратуары выкладзеныя пліткай, у тым ліку тактыльнай. Апошняя мае рэльефны малюнак на паверхні і прызначаная для арыентавання людзей са слабым зрокам і невідушчых у гарадскім асяроддзі. Рыфленыя выступы счытваюцца кіем або падэшвай абутку, перадаючы інфармацыю пра напрамак руху і небяспечныя зоны.

Шырокі тратуар падзелены на зоны для руху пешаходаў, веласіпедыстаў і карыстальнікаў сродкаў персанальнай мабільнасці. Адпаведныя выявы ёсць як на дарожных знаках, так і на тратуарнай плітцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў41

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Былы дырэктар Магілёўскага музея прапанаваў новы варыянт герба Магілёва, без «Пагоні» ФОТА6

Букет ружаў у мінчанкі стаў вянуць праз дзве гадзіны пасля дастаўкі. Яна гэта так не пакінула6

Змяніліся патрабаванні да праектавання жылых дамоў. Дазволілі большыя кватэры-студыі і памянялі нормы для санвузлоў і тамбураў

Украінская тэнісістка Эліна Світоліна ацаніла віншаванне з боку расіянкі Андрэевай як правакацыю7

У Браславе расказалі, як збіраюцца выкарыстоўваць сядзібу ў Відзах-Лаўчынскіх4

Z-блогер Раманаў аб’явіўся пасля амаль месяца маўчання і чутак пра затрыманне6

Украіна ўдарыла па расійскай авіябазе «Саваслейка». Генштаб УСУ паведаміў пра пяць падбітых самалётаў5

На краі Сонечнай сістэмы можа хавацца велізарная планета. Што знайшлі навукоўцы2

Гудзенне ў трубах перашкаджае спаць — жыхары аднаго са шматпавярховікаў у Барысаве не могуць дамагчыся цішыні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў41

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць