Ліпень-жнівень традыцыйна былі часам масавых адпачынкаў, прычым не сакрэт, што менавіта ў гэты час у арганізацыях пачынаюць узнікаць пэўныя «кадравыя прагалы».
Ліпень-жнівень традыцыйна былі часам масавых адпачынкаў, прычым не сакрэт, што менавіта ў гэты час у арганізацыях пачынаюць узнікаць пэўныя «кадравыя прагалы». Вырашаюць гэту праблемупа-рознаму , і калі недзе праводзіцца звычайнае «пераразмеркаванне» абавязкаў, то ў іншых месцах на час адсутнасці адпускніка запрашаюць новага чалавека. Да слова, апошняя практыка — даволі папулярная.
Між тым падчас працаўладкавання «на замену» ўзнікаюць свае нюансы, і разабрацца з імі мы паспрабуем з дапамогай загадчыка юрыдычнай кансультацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Уладзіміра Іванавіча Шэлковіча.
Афармленне па звычайных правілах
— Пры афармленні «на замену» дзейнічаюць звычайныя правілы: наймальнік абавязаны запатрабаваць, а чалавек падаць пэўны пакет дакументаў, — адзначае Уладзімір Шэлковіч. — У прыватнасці, у гэты пакет уваходзяць пашпарт ці іншае пасведчанне асобы, працоўная кніжка, дакументы аб адукацыі, а ў асобных выпадках — таксама воінскі білет, заключэнне аб стане здароўя інваліда, дэкларацыя аб даходах. Прычым калі той жа працоўнай кніжкі ў чалавека няма, то яе павінны завесці — нягледзячы на непрацяглы час працаўладкавання.
Хто заплаціць за санкніжку?
Патрабаваць ад прэтэндэнта на вакансію
— Увогуле заканадаўства не вызначае аплату папярэдніх медаглядаў як абавязак наймальніка, — заўважае Уладзімір Шэлковіч. — І разам з тым многія арганізацыі бяруць на сябе выдаткі на медагляды патэнцыйных прэтэндэнтаў на вакансію па ўласнай ініцыятыве — на падставе дагавораў з паліклінікамі.
Уласнае жаданне. І тры дні
Даволі істотны момант: для часовых работнікаў не можа ўстанаўлівацца папярэдні выпрабавальны тэрмін. Што да варыянтаў датэрміновага звальнення такіх работнікаў, то іх некалькі — падставай могуць быць прагул, сістэматычнае невыкананне працоўных абавязкаў пасля выкарыстання мераў дысцыплінарнага спагнання, недастатковая кваліфікацыя, пагаршэнне стану здароўя, з’яўленне ў стане алкагольнага, наркатычнага ці таксічнага ап’янення, распіццё спіртных напояў на працоўным месцы, крадзеж маёмасці наймальніка, а таксама — выхад на сваё месца асноўнага работніка, спыненне наймальнікам работы больш чым на тыдзень, страта працаздольнасці больш чым на два тыдні з прычыны хваробы.
— У сваю чаргу датэрмінова развітацца з арганізацыяй можа і часовы работнік, — распавядае Уладзімір Шэлковіч. — Сам жа парадак звальнення па ўласным жаданні тут даволі просты — часоваму работніку неабходна толькі пісьмова папярэдзіць наймальніка аб сваім намеры не пазней чым за 3 дні.
Бальнічны з кампенсацыяй за адпачынак
Работнік, які прымаецца «на замену», у абавязковым парадку падлягае дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню, а таксама страхаванню ад няшчасных здарэнняў і прафзахворванняў. Такім чынам, у выпадку, калі падчас сціслага тэрміну працоўнай дзейнасці «пашчасціць» захварэць, то можна разлічваць на аплату «бальнічнага». А пры няшчасным здарэнні на вытворчасці — разлічваць на атрыманне адпаведных выплат.
Плюс да таго тыя ж часовыя работнікі маюць права на грашовую кампенсацыю за нявыкарыстаны працоўны водпуск — прапарцыянальна адпрацаванаму часу.
— Работнік «на замене» становіцца паўнавартасным членам працоўнага калектыву, яго абавязаны забяспечваць сродкамі індывідуальнай абароны, на яго распаўсюджваюцца гарантыі і льготы, якія прадугледжвае калектыўны дагавор. — Адно, нельга адназначна сцвярджаць, што работнік часовы павінен атрымліваць роўна столькі ж, колькі і работнік асноўны — у гэтым выпадку ўсё будзе залежаць ад умоў індывідуальнага працоўнага дагавора.
«Бясконцай» змена не бывае
Зноў жа індывідуальным працоўным дагаворам рэгулюецца і такі важны момант, як рэжым працы. Аднак у любым выпадку ў часовых работнікаў працоўны дзень працягвацца бясконца не можа — у крайнім выпадку ён не перавышае 12 гадзін.
— Трэба заўважыць, што ад часовага работніка, які заключыў працоўны дагавор тэрмінам не больш чым на шэсць дзён, можна патрабаваць выхаду на сваё месца ў дзяржаўныя святы, святочныя і выхадныя дні, — заўважае Уладзімір Шэлковіч. — Прычым
Для падлеткаў ёсць «ліміты»
Даволі распаўсюджаная з’ява — прыём «на змену» няпоўнагадовых грамадзян. У прынцыпе, калі гаворка не ідзе аб «цяжкіх» работах, такі варыянт магчымы. Аднак з агаворкай. Падлетак ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў не можа працаваць больш за 23, а падлетак ва ўзросце ад 16 да 18 гадоў — больш за 35 гадзін у тыдзень.
Перапрацоўка змяняе ўмовы
Нарэшце, яшчэ адзін нюанс. Здараецца, што тэрмін дагавора часовага работніка закончыўся, але ён застаўся на сваім месцы і працягвае працаваць. На якіх умовах?
— У такой сітуацыі трэба мець на ўвазе наступнае, — зазначае Уладзімір Шэлковіч. — Часовы работнік, які прапрацаваў на сваім месцы больш чым два месяцы, становіцца работнікам пастаянным. А «часовы» працоўны дагавор ператвараецца ў дагавор на няпэўны тэрмін.
Каментары