Улада

У Мінск прыляцеў прэзідэнт Сірыі Башар Асад

Адразу пасля прылёту Башар Асад правядзе перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Сёння пачынаецца двухдзённы афіцыйны візіт у Беларусь прэзідэнта Сірыі Башара Асада. Як паведамілі ў пасольстве Сірыі ў Беларусі, дэлегацыя павінна прыбыць у Мінск каля 11.00. Адразу пасля прылёту Башар Асад правядзе перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам.

На другую палову дня запланаваная сустрэча прэзідэнта Сірыі з прэм’ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім і старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімірам Андрэйчанкам.

27 ліпеня Башар Асад плануе наведаць Мінскі аўтамабільны завод.

Прэзідэнта Сірыі суправаджае вялікая дэлегацыя дзелавых колаў. У яе склад увайшлі прадстаўнікі 117 кампаній. 27 ліпеня Беларуская гандлёва-прамысловая палата правядзе другое пасяджэнне Беларуска-сірыйскага савета дзелавога супрацоўніцтва, а таксама кантактна-кааперацыйную біржу паміж бізнесменамі дзвюх краін. Мэта перамоў — пошук дзелавых партнёраў і інвестараў сярод сірыйскіх бізнесменаў, абмеркаванне праектаў супрацоўніцтва.

***

У сакавіку 1998 года адбыўся першы афіцыйны візіт у Сірыю Аляксандра Лукашэнкі. У лістападзе таго ж года ў Дамаску адкрылася пасольства Рэспублікі Беларусь. У снежні 2003 года прэзідэнт Беларусі зноў наведаў Сірыю. У снежні 2007-га ў Мінску адкрылася пасольства Сірыі.

6–7 чэрвеня гэтага года Сірыю наведаў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў. Падчас яго сустрэчы з прэзідэнтам Сірыі адзначалася, што да візіту Башара Асада ў Мінск будзе падрыхтаваны пералік канкрэтных двухбаковых праектаў для рэалізацыі ў розных сферах, уключаючы машынабудаванне, сельскую гаспадарку, адукацыю, турызм.

21–24 чэрвеня Беларусь наведала парламенцкая дэлегацыя Сірыі на чале са старшынёй Народнага сходу Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Махмудам аль-Абрашам.

На сустрэчы з ім Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Сірыя павінна стаць для Беларусі галоўным партнёрам на Блізкім Усходзе. «Праз вашу краіну мы можам супрацоўнічаць з усімі дзяржавамі гэтага няпростага рэгіёну. Думаю, што Сірыя ад гэтага атрымае толькі выгаду», — сказаў прэзідэнт.

Лукашэнка таксама заявіў пра зацікаўленасць Беларусі ў актыўным развіцці дзелавых сувязяў з Сірыяй і гатоўнасці развіваць у гэтай краіне сумесныя эканамічныя праекты, у тым ліку з удзелам трэціх дзяржаў — напрыклад, Венесуэлы.

«Беларуска-сірыйскае супрацоўніцтва будуецца на поўным даверы і імкненні да самага цеснага ўзаемадзеяння ў розных галінах. Мы канструктыўна вырашаем пытанні ў рамках такіх міжнародных арганізацый, як ААН і Рух недалучэння. Беларусь і Сірыя аднолькава не прымаюць знешняга ціску і дыктату, актыўна абараняюць сваю тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт», — падкрэсліў Лукашэнка.

У рамках візіту парламенцкай сірыйскай дэлегацыі быў падпісаны дакумент аб стварэнні двухбаковай міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве. Яе мэта — ажыццяўляць падрыхтоўку прапаноў і рэкамендацый для парламентаў і ўрадаў па ўсіх кірунках двухбаковага супрацоўніцтва, аналізаваць стан міжпарламенцкіх сувязяў і выпрацоўваць рэкамендацыі па іх паляпшэнні.

Марына Носава, БелаПАН.

Каментары

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Беларусі прайграла Паўночнай Ірландыі і згубіла шанец заняць першае месца1

Выбірайце пупочныя апельсіны — яны смачнейшыя!5

Зорка амерыканскага серыяла рашыла не вяртацца ў ЗША пры Трампе6

Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну3

Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй4

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА8

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →