Спорт

Беларускія трэнеры і гульцы запрашаюцца на працу ў Сірыю

Магчымасць прыезду ў Сірыю беларускіх трэнераў і спартсменаў для перадачы вопыту абмеркавана ў Міністэрстве спорту і турызму на сустрэчы міністра Алега Качана і ўладальніка сірыйскага баскетбольнага клуба «Джыда» (Сірыя) Хані Азуза, які з’яўляецца таксама прэзідэнтам экспартнай асацыяцыі Сірыі.

Мерапрыемства прайшло ў межах візіту ў Беларусь прэзідэнта Сірыі Башара Асада.

Сірыйская дэлегацыя зацікаўлена ў беларускіх спецыялістаў па баскетболе, футболе і вялікім тэнісе, паведамляе прэс-служба Мінспорту. Айчынным трэнерам і спартсменам прапанавана ўзяць удзел у сірыйскім чэмпіянаце па баскетболе.

Качан заявіў, што не бачыць перашкод для такой формы супрацоўніцтва. Кіраўнік Мінспорту прапанаваў рыхтаваць сірыйскіх спартсменаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры, а сірыйскім спецыялістам, якія ўжо маюць пэўныя навыкі, — прайсці перападрыхтоўку ў Вышэйшай школе трэнераў.

Бакі дамовіліся аб візіце беларускіх спецыялістаў у Сірыю для больш дэталёвага вывучэння магчымых форм супрацоўніцтва ў канцы жніўня гэтага года.

У завяршэнне візіту дэлегацыя наведала «Мінск-Арэну».

Беларускія спецыялісты раней працавалі ў Сірыі, у тым ліку футбольныя трэнеры Анатоль Байдачны і Юрый Курненін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу54

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы: колькі каштуюць?

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў7

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром33

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?4

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу54

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць