Эканоміка11

Выдачу заробку будзе кантраляваць КДК

Аляксандр Лукашэнка даручыў Камітэту дзяржаўнага кантролю сумесна з Міністэрствам па падатках і зборах, Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, іншымі дзяржструктурамі ўзяць пад пастаянны кантроль пытанне выплаты заработнай платы ў Беларусі.

Такое даручэнне кіраўнік дзяржавы даў 3 жніўня, прымаючы з дакладам старшыню КДК Зянона Ломаця, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Кіраўнік КДК расказаў, што падчас праверак былі выяўлены 400 суб’ектаў гаспадарання, дзе зарплата выплачваецца «ў канвертах». Распачата 11 крымінальных спраў. Кіраўнік адной з такіх прыватных структур выдаў «у канвертах» 160 млн. рублёў, у выніку чаго дзяржава недаатрымала з-за нявыплаты падаткаў больш за 50 млн., паведаміў Ломаць.

Паводле слоў старшыні КДК, сёння ў Мінску больш за 20 арганізацый, дзе сярэдняя заработная плата работнікаў ніжэйш за 200 тыс. рублёў, па Мінскай вобласці налічваецца больш за 140 такіх суб’ектаў гаспадарання. Як адзначыў Ломаць, найбліжэйшым часам будзе створана спецыяльная камісія, якая дэталёва разбярэцца з гэтай сітуацыяй. У першую чаргу будуць праведзены аператыўныя праверкі ў суб’ектах гаспадарання без ведамаснай падпарадкаванасці, дзе заработная плата складае менш за 400 тыс. рублёў. Ломаць падкрэсліў, што гэтая праца будзе праводзіцца пастаянна.

Інфармуючы пра вынікі працы Камітэта дзяржаўнага кантролю ў першым паўгоддзі, яго кіраўнік адзначыў, што колькасць праверак сёлета павялічылася нязначна, пры гэтым узрасла іх выніковасць. Паводле слоў Ломаця, на асаблівым кантролі КДК пытанні выканання найважнейшых мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, выканання параметраў эканамічнай бяспекі дзяржавы.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

У гарадскіх маршрутках павінны з'явіцца рамяні бяспекі

Канада сёння абірае новы парламент і прэм’ер-міністра на фоне канфлікту з Трампам1

Самую дарагую кватэру ў Мінску спрабуюць здаць за 10 тысяч даляраў штомесяц9

Банк папрасіў расказаць пра паездкі за мяжу. Навошта?

Учора ў Беларусі было не больш за +13°С1

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць